Депутат Александр Капшуль провёл приём граждан в посёлке Оболь

Новости Общество Президент

«Дапамажыце вырашыць праблему з вадой»

Асабісты прыём грамадзян у Обалі ў рамках рабочага візіту правёў у аўторак Аляксандр Капшуль, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе №38.

Віктар Бабічаў дзякуе Аляксандру Капшулю за дапамогу ў падрыхтоўцы да «Дажынак».

Прыём адбыўся ў будынку Обальскага сельвыканкама. З набалелым пытаннем завітала жыхарка пасёлка. Ад імя землякоў яна папрасіла Аляксандра Георгіевіча дапамагчы вырашыць іх праблему з пітной вадой.
«У першую чаргу вельмі непакоіць яе якасць, – расказала жанчына. – Рудая, са шматкамі і з непрыемным пахам, часам і фільтры не дапамагаюць. Часта і напор вады зусім слабы. Жыхары 4-5-х паверхаў церпяць нязручнасці». У дадатак да размовы былі прадстаўлены і фотаздымкі вады, нават па знешнім выглядзе якіх зразумела, што вада не вытрымлівае ніякай крытыкі.
Завітаў да дэпутата дырэктар КУП БАН Віктар Бабічаў. Ён спецыяльна прыехаў у Обаль, каб выказаць шчырую ўдзячнасць ад сябе асабіста, і ад імя ўсяго калектыву Аляксандру Капшулю, які з’яўляецца дырэктарам РУП «Беларуснафта-Віцебск-аблнафтапрадукт», за дапамогу ў рамонце фасада КБА ў Шуміліне. Яшчэ зімой кіраўнік райбыткамбіната звярнуўся да А. Г. Капшуля з просьбай аказаць спонсарскую дапамогу ў падрыхтоўцы будынка да «Дажынак». І ўсё атрымалася: просьба была задаволена, сродкі на рамонт выдзелены. Рамонт, адпаведна, зроблены.
«Дабро заўсёды вяртаецца!» – з гэтымі словамі Віктар Паўлавіч уручыў аформлены ў рамку фота-здымак новага выгляду будынка, абноўленага і пафарбаванага.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №64 ад 20.08.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *