У Шумілінскага благачыння новы кіраўнік

Духоўнае Новости Общество

У Шумілінскага благачыння новы кіраўнік

Іерэй Аляксандр Фурсаў прызначаны выканваючым абавязкі благачыннага цэркваў Шумілінскай акругі.

Аляксандра Фурсава праваслаўныя веруючыя нашага раёна ведаюць яшчэ з той пары, калі ён працаваў настаяцелем храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Пабеда, адраджаў царкву Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Сураўні, нёс божае слова прыхаджанам Крывога Сяла, Мішневіч, Слабады, Язвіна, Мішкавіч, Андрэева…
Цяпер Аляксандр Фурсаў з’яўляецца і настаяцелем храма прападобнага Сергія Раданежскага ў вёсцы Лескавічы.
Будучы благачынны цэркваў Шумілінскай акругі Аляксандр Фурсаў нарадзіўся і жыве ў горадзе Дзісна Міёрскага раёна. Закончыў багаслоўска-пастарскае аддзяленне Віцебскага духоўнага вучылішча, факультэт псіхалогіі Смаленскага гуманітарнага ўніверсітэта, зараз працягвае вучобу ў Віцебскай духоўнай семінарыі.
Сваёй галоўнай задачай як кіраўніка Шумілінскага благачыння Аляксандр Фурсаў бачыць развіццё і мацаванне духоўнасці ў Шумілінскім раёне.
Па ўсіх пытаннях айцец Аляксандр гатовы выслухаць па тэлефоне +375 29 719 77 94.
Аліна ПЯТРОВА.
Апублікавана ў №69 ад 07.09.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *