В Шумилинском районе форсируют сев озимых культур

Новости Сельское хозяйство

Аснова будучага ўраджаю

Сельгаспрадпрыемствы раёна фарсіруюць сяўбу азімых зерневых. Зладжана гэта работа арганізавана ў КУСГП «Сіроцінскі», расказалі спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Мікалай Прыгодзіч і Аляксандр Антонаў абмяркоўваюць тэмпы сяўбы азімых зерневых.

Разам з дырэктарам гаспадаркі Мікалаем Прыгодзічам накіроўваемся на палеткі за Сіроцінам. «Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу актывізаваць сяўбу азімых зерневых, – кажа Мікалай Уладзіміравіч. – На гэта ж накіроўваюць і спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадаркі і харчаванні райвыканкама. Структура валавога збору зерня сёлетняга года даказала, што азімыя – аснова ўраджаю зерневых. Калі ў гэтым годзе яравымі пахваліцца не прыходзіцца, то азімыя далі каля 30 цэнтнераў з гектара. Таму вырашылі павялічыць азімы клін. Па плане даведзена засеяць 1100 га зерневых (летась было 650 га). Думаем выканаць і перавыканаць план, будзем сеяць, пакуль дазволіць надвор’е. Увогуле за апошнія дзесяць гадоў, што я ўзначальваю гаспадарку, першы раз узялі такі сур’ёзны накірунак на азімыя зерневыя. Думаем, што не дарэмна – азімыя нават пры самым неблаганадзейным надвор’і даюць нядрэнны ўраджай».
На полі сустракаем аднаго з перадавых механізатараў раёна Аляксандра Антонава. Мікалай Прыгодзіч абмяркоўвае з ім тэмпы і якасць сяўбы, хваліць механізатара за добрую работу, які за дзень на пасяўным агрэгаце засявае каля 40 гектараў. Добра працуе і калега Аляксандра Яўген Ткачоў з сеялкай СЗУ-3,6 – на яго рахунку да канца рабочага дня да 25 га засеяных палеткаў.
Агранамічная служба КУСГП «Сіроцінскі» сёлета ўшчыльную занялася сортааднаўленнем – закупілі ў СФГ «Раднік» элітную пшаніцу, а ў Тулаве – элітнае трыцікале. Мяркуюць, што на наступны год хопіць уласнага насення азімых зерневых.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №76 ад 01.10.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *