В постоянных комиссиях районного Совета депутатов обсудили три районные программы на 2012-2015 годы: «Чистые поля», по благоустройству и культурно-историческому наследию

Актуалии Президент

Аб праграмных дакументах
Сумеснае пасяджэнне пастаянных камісій раённага Савета дэпутатаў кіраўнікі камісій даручылі весці старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай. На парадку дня пасяджэння стаялі некалькі пытанняў, сярод іх самым ключавым было абмеркаванне трох праграм, з якіх праграма па добраўпарадкаванні і праграма аб гісторыка-культурнай спадчыне Шуміліншчыны на 2012-2015 гг. прымаліся ў нашым раёне ўпершыню. Што да першай праграмы, то яе значэнне нельга перацаніць. Важна, каб навядзенне парадку і яго захаванне ўвайшло ў паўсядзённае жыццё кожнага гаспадара. Дакладвала аб дакуменце галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І. Г. Блізнец.
Па праграме “Чыстыя палі” каментарыі давала начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама З. Ф. Алюліна. Адзначана, што ў раёне 79% зямель пераўвільготнены, немалыя рэзервы для ўводу ў актыўны  абарот урадлівых зямель. У першую чаргу гаворка ідзе пра раскарчаваныя ўчасткі, бо толькі поўны цыкл работ па перадачы зямлі аратым прынясе поспех і плён. Пакуль што на 105 гектарах хмызнякі высечаны, але выкарчоўка не праводзілася. У далейшым такой безгаспадарчасці дапускаць нельга. Напрыклад, сёння контурнасць ворыўных зямель у раёне складае ўсяго 9,21 гектара, давесці ж трэба гэты паказчык на канец 2013 года да 15 гектараў.
Шмат увагі старшыні пастаянных камісій удзялілі ўдакладненню праграмы аб гісторыка-культурнай спадчыне раёна. Тлумачэнні даваў начальнік аддзела культуры райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук. З 54 аб’ектаў, якія маглі ўвайсці ў рэестр, былі ўключаны ўсяго 19. Такое рашэнне было прынята ў Мінску. Тым не менш нават пасля зацвярджэння праграмы на пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якое пройдзе сёння, можна ініцыяваць уключэнне  ў праграму аб’ектаў, якія ў яе не ўвайшлі. Напрыклад, “пакрыўдзілі” Пяценку, сядзібу Полцева, чыгуначны вакзал, хаця пра вакзал — гаворка асобная, па ўсім відаць, паспрыяць сапраўднаму захаванню гэтага помніка гісторыі раёна папросяць кіраўніцтва Беларускай чыгункі.
На пасяджэнні вялася гаворка аб усталяванні межаў г. п. Обаль, разглядаліся іншыя пытанні.
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №14 ад 17.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *