Здарэнні. Крымінал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
Кіберзлачынства
Пацярпела жыхарка раёна, якая прадавала на «Куфары» паліто. Ёй патэлефанаваў «пакупнік» і расказаў, што хоча як мага хутчэй набыць паліто. Ён папрасіў нумар банкаўскай карткі, на якую пералічыць грошы за пакупку. Жанчына, якая нічога не падазравала, адправіла незнаёмцу патрэбныя лічбы. А праз некалькі хвілін з банкаўскай карткі жанчыны зніклі ўсе грошы (110 рублёў). Злачынца вышукваецца. А супрацоўнікі РАУС папярэджваюць жыхароў раёна: нікому не паведамляйце нумары сваіх банкаўскіх картак, бо імі могуць пакарыстацца злодзеі.
Крадзеж
Пацярпеў спецыяліст «Белгеадэзіі», які разам з калегамі працаваў уздоўж чыгуначнага палатна ў Крупчыне. Для вымярэння ўчастка мясцовасці мужчыны расстаўлялі так званыя палявыя кантралёры. Пакуль расстаўлялі тры апошнія, першы знік. Урон складае 287 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Са зводак ДАІ
На хуткасці
На аўтадарозе Р-20 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар Гродзенскай вобласці, які кіраваў аўтамабілем «Вольва» з паўпрычэпам, пры выбары хуткасці не ўлічыў умоў надвор’я і сутыкнуўся з «Нісанам», які стаяў на абочыне. Гаспадар (жыхар Полацка) быў у роспачы, што ягоны аўтамабіль пашкоджаны на роўным месцы. Адміністрацыйны пратакол для далейшага разгляду накіраваны па месцы жыхарства парушальніка. За парушэнне пагражае штраф да 20 БВ або пазбаўленне правоў кіравання на два гады.
Занос
Жыхарка Віцебска, якая ехала на асабістым «Пежо» па аўтадарозе Р-20, не ўлічыла складаных умоў надвор’я (пасля дажджу падмарозіла), у выніку чаго дапусціла занос. Аўтамабіль сутыкнуўся з агароджай на мосце, які праходзіць над чыгуначным палатном. Аўтамабіль пашкоджаны, вадзіцель не пацярпела. На віцяблянку складзены адміністрацыйны пратакол, які будзе разглядацца па месцы жыхарства парушальніцы.
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №91 ад 23.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *