Рыбаки, спасайте рыбу от заморов!

Экология

Зімовыя заморы рыбы
Зімовыя заморы назіраюцца як у выніку поўнага спынення паступлення кіслароду з паветра так і рэзкага абмежавання жыццядзейнасці раслін пад лёдам. Утварэнне моцнага лёдавага покрыва і немагчымасць кантакту вады з паветрам з’яўляецца асноўным фактарам, які можа паслужыць прычынай узнікнення замору. Зімовы замор узнікае ў межах кожнага асобнага вадаёма не паўсюдна, а на асобных участках, плошчы якіх змяняюцца з году ў год. У залежнасці ад працягласці і ўстойлівасці лёдавага покрыва, запасу вады і шчыльнасці пасадкі рыбы, у некаторыя  зімы рыбы гінуць поўнасцю, а ў іншых разах – гінуць толькі больш адчувальныя да недахопу кіслароду.
Для спынення ўзнікнення зімовых замораў рыбы неабходна арганізацыя аператыўнага кантролю за змяшчэннем растворанага ў вадзе кіслароду ў перыяд пасля станаўлення лёду і да яго распалення на вадаёме (студзень-сакавік). Пры зніжэнні канцэнтрацыі кіслароду да 3 мг/л рэкамендавана ўладкаваць палонкі і майны (2Х2 м, па 1 на 3-5 га), наладзіць расчыстку лёдавага поля ад снегу (да 30% плошчы).
Асноўнай прычынай узнікнення замораў з’яўляецца гніенне адміраючай расліннасці, масавае развіццё сіне-зялёных водарасцей і іх інтэнсіўнае разлажэнне.
У час замору рыбаловам-аматарам дазваляецца лавіць рыбу сачкамі з дыяметрам не больш за 0,5 метра з памерам ячэі менш за 10 мм. Дапушчальная норма ўлову – 5 кг у суткі на чалавека.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *