16 сентября стартует Европейская неделя мобильности. Присоединяйся!

Актуалии Экология

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці
З 16 па 22 верасня ў Беларусі пройдзе Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, у якім наша краіна ўдзельнічае другі год.
Лозунг тыдня – “Разумная мабільнасць. Моцная эканоміка”. Мэта гэтай еўрапейскай кампаніі – паказаць жыхарам гарадоў выгоды выкарыстання экалагічных відаў транспарту, ступень узаемадзеяння шкодных выкі-даў аўтатранспарту на грамадскае здароўе, уплыў пешай і веласіпеднай інфраструктуры на развіццё турызму і гарадскога гандлю. Каардынуючым агенцтвам па падтрымцы ў арганізацыі і правядзенні Еўрапейскага  тыдня мабільнасці ў рэспубліцы з’яўляецца ПРААН у Беларусі.
У рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці 22 верасня пройдзе і штогадовая акцыя “Дзень без аўтамабіля”.
Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртаецца да ўсіх жыхароў раёна з просьбай прыняць удзел у Еўрапейскім тыдні мабільнасці, падтрымаць акцыю “Дзень без аўтамабіля”, адмовіўшыся ўсяго толькі на адзін дзень ад асабістага аўтамабіля на карысць чыстага паветра, свайго ўласнага здароўя і здароўя людзей.
Ірына БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №73 ад 16.09.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *