Спрашивали-отвечаем. Российский паспорт можно обменять в Витебске

Вопрос-Ответ Закон

Некалькі пытанняў па міграцыі
Мая сястра, якая жыве ў Казахстане, хоча з дзецьмі пераехаць на пастаяннае жыхарства ў Беларусь, але яе былы муж катэгарычна супраць і не дае згоды на вываз дзяцей. Што ёй можна зрабіць?
– Згоды бацькі на атрыманне дазволу для пастаяннага пражывання ў Рэспубліцы Беларусь непаўналетніх дзяцей не патрабуецца.
Ці абавязкова афармляць выезд на пастаяннае жыхарства з Украіны, каб у Рэспубліцы Беларусь атрымаць да-звол на пастаяннае пражыванне?
– Не, не абавязкова. Пры наяўнасці падстаў для атрымання віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь здымацца з рэгістрацыйнага ўліку (выпісвацца) і афармляць выезд на пастаяннае жыхарства не патрэбна.
Толькі грамадзяне пенсійнага ўзросту, якія жадаюць атрымліваць пенсію ў Рэспубліцы Беларусь, павінны будуць аформіць выезд ва ўстаноўленым парадку з папярэдняга месца жыхарства, і тады іх пенсійная справа будзе накіравана па новым месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.
Як даведацца, ці ёсць у адносінах да мяне забарона на выезд з Рэспублікі Беларусь?
– Дадзеную інфармацыю можна атрымаць бясплатна ў падраздзяленні па грамадзянству і міграцыі па месцы жыхарства пры прадастаўленні пашпарту. Такая інфармацыя даецца ў дзень звароту, але толькі ў адносінах да заяўніка.
Я дырэктар прыватнага прадпрыемства і жадаў бы запрасіць па абмену вопытам на сваё прадпрыемства грамадзяніна Германіі. З чаго мне пачаць?
– Вы павінны на фірменным бланку прадпрыемства падрыхтаваць хадайніцтва з указаннем поўных установачных даных асобы, якую запрашаеце. Хадайніцтва накіроўваецца дадзенаму грамадзяніну. Іншаземец з гэтым хадайніцтвам павінен звярнуцца ў Пасольства Рэспублікі Беларусь для атрымання дзелавой візы на ўезд у Рэспубліку Беларусь.
Я грамадзянін Расійскай Федэрацыі і пастаянна пражываю ў Віцебску па віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь. У мяне заканчваецца тэрмін дзеяння майго пашпарта грамадзяніна Расіі. Ці абавязкова мне ехаць у Мінск у Пасольства Расійскай Федэрацыі для абмену пашпарту?
– Не абавязкова. Пункт прыёму заяў на афармленне замежных пашпартоў для пастаянна пражываючых у Беларусі грамадзян Расіі знаходзіцца па адрасе: г. Віцебск, вуліца Чкалава, д. 47, корп. 1, Цэнтр банкаўскіх паслуг №1 філіяла ААТ “Банк Масква-Мінск”.
Час работы пункта: панядзелак, серада, пятніца з 9.00 да 14.00.
А. ПРАКОФ’ЕВА, старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі Шумілінскага РАУС.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *