Пятнаццацігадовы хлопец з Шуміліна затрыманы за распаўсюджванне наркатычных сродкаў

Новости Происшествия

Затрыманы за наркотыкі

Пятнаццацігадовы хлопец з Шуміліна затрыманы за распаўсюджванне наркатычных сродкаў.

Як расказаў шумілінскім міліцыянерам сам падлетак, прапанова зрабіць закладкі яму паступіла ў тэлеграм-канале. У першы дзень новага года дзевяцікласнік наведаў тайнік непадалёк ад Віцебска, адкуль забраў больш за дзвесце грамаў альфа-PVP – гэты наркотык адносіцца да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. Дома падлетак расфасаваў частку наркатычных сродкаў у пакеты, на наступны дзень паехаў у Віцебск, каб зрабіць закладкі. Тут і быў затрыманы аператыўнікамі наркакантролю. Са знойдзеных тайнікоў было канфіскавана 18 пакункаў з небяспечным псіхатропным рэчывам. «Пры сабе хлопец меў 120 грамаў альфа-PVP, а па яго месцы жыхарства падчас вобыску было знойдзена яшчэ 100 грамаў. Таксама канфіскаваны электронныя вагі і фасовачныя пакеты, – расказаў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзенні гандлю людзьмі РАУС Ілья Савінаў. – За незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту супраць хлопца ўзбуджана крымінальная справа. Пагражае пазбаўленне волі ад 6 да 12 гадоў са штрафам або без яго. Падлетак затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага затрымання ў Віцебску».
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №1 от 06.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *