Ірына Палякова: Канстытуцыя – гэта фундамент і аснова любой прававой дзяржавы

Актуалии

Усё ў нашых руках

Што сёння хвалюе шумілінцаў? Як яны адносяцца да змяненняў і дапаўненняў у праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь? Якія б хацелі ўнесці прапановы? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся падчас сустрэчы ва УП ЖКГ разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірынай Паляковай і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам.
Як адзначыла Ірына Палякова, Канстытуцыя – гэта фундамент і аснова любой прававой дзяржавы, у якой павінны выражацца тыя запыты, якія сёння актуальныя ў грамадстве. Свет не стаіць на месцы, а развіваецца. Так што ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю абгрунтаваныя. Многія з прысутных на мерапрыемстве ўжо азнаёміліся з праектам Канстытуцыі і падтрымлівалі тыя сацыяльныя гарантыі, якія там прапісаны. Больш падрабязна Ірына Палякова расказала пра тое, хто у нашай рэспубліцы можа быць выбраны Прэзідэнтам – грамадзянін Беларусі па нараджэнні, не маладзей за сорак гадоў і які пастаянна жыве на радзіме не менш за 20 год, не мае грамадзянства або від на жыхарства ў замежнай дзяржаве. Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш за два тэрміны.
Напрыканцы мерапрыемства Ірына Палякова і Мікалай Будневіч нагадалі, што выраз «усё ў нашых руках» сёння вельмі актуальны, бо лёс краіны, дзяцей і ўнукаў – у руках беларусаў.
Лідзія РУМЯНЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *