Мелиораторы помогают сельхозпредприятиям вывозить органику на поля

Сельское хозяйство Экономика

Механизаторы ПМС вывозят органические удобрения на ферме Цавьи ОАО "Ловжанское"

Да тысячы тон за дзень
Па раёне на палеткі  трэба вывезці больш за 164 тысячы тон арганічных ўгнаенняў. На 24 лютага вывезена каля 60%.
“Асноўны памочнік у вывазе арганікі – прадпрыемства меліярацыйных сістэм, – расказвае першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч. – Работу арганізавалі добра, дапамагаюць многім гаспадаркам раёна.”
У гэтым мы ўпэўніліся, калі на мінулым тыдні пабывалі на ферме Цаўі. Гружаныя трактары  адзін за адным ад’язджалі ад фермы. Тут жа працавалі механізатары на экскаватары і бульдозеры. “Дапамагалі вывозіць гной ад жывёлагадоўчага комплексу, яшчэ адно наша звяно па вывазцы арганікі працуе ля фермы Рашэтнікі, – расказала прараб прадпрыемства В. І. Спірыдава. – Механізатары стараюцца. Хутка вызвалім пляцоўку ад гною, спяшаемся “ўхапіць” работу, пакуль “падэшва” на палях не адстаяла”.
Акрамя ААТ “Лаўжанскае”, меліяратары дапамагаюць “Сіроцінскаму”. На ферме Сіроціна працуе адзін з лепшых экскаватаршчыкаў прадпрыемства Р. Б. Волкаў. Ён вызваліў праходы ад гноевых гор, расчысціў дарогу. Цяпер без праблем можна пад’ехаць да гноетранспарцёра. І каля фермы Сіроціна, дзе некалькі гадоў не вывозілі гной, нарэшце пасвятлела.
Прадпрыемства меліярацыйных сістэм працуе на вывазцы арганікі два тыдні. Даведзены план у 21 тысячу тон выканалі напалову, расказаў галоўны інжынер прадпрыемства А. М. Лакціёнаў. “Усяго задзейнічалі 8 МТЗ, 3 экскаватары і 2 бульдозеры, – удакладняе Аляксандр Мікалаевіч. – За дзень вывозім да тысячы тон гною. Практычна ўсе механізатары перавыконваюць даведзеную дзённую норму”.
Заахвоціць меліяратараў стараюцца і маральна: штодзень выпускаюць баявыя лісткі, дзе запісваюць, хто колькі арганікі перавёз. Сярод механізатараў на першым месцы Канстанцін Дудараў, на яго рахунку ўжо амаль дзве тысячы тон арганікі. А за дзень на МТЗ ён перавозіць па 150-200 тон. На экскаватары добра працуе Пётр Чарнічэнка – за дзень паспявае адгрузіць каля сямісот тон гною.
Па словах А. М. Лакціёнава, прадпрыемства дапаможа і “Ульскаму”. У гэтай гаспадарцы будуць ратаваць ад гною ферму Кардон.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў  №17 ад 28.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *