Работники культуры Шумилинского района подвели итоги работы за 2011 год

Актуалии Культура

Культура — падмурак духоўнасці
У мінулую сераду ў ГДК прайшла выніковая нарада работнікаў культуры Шумілінскага раёна, на якой былі падведзены вынікі работы ўстаноў культуры раёна за 2011 год і абмеркаваны асноўныя накірункі дзейнасці на год бягучы.
У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў.
Сёлета ўпершыню па-новаму было аформлена фае ГДК. У адрозненне ад традыцыйных выстаў вырабаў работнікі культуры прадставілі на гэты раз гледачам выставу сваіх дасягненняў: безліч грамат і дыпломаў, падзяк за захаванне культурнай спадчыны, годны ўдзел у культурна-масавых мерапрыемствах, а таксама за спартыўныя перамогі.
Са справаздачным дакладам аб выніках работы за 2011 год і асноўных накірунках на 2012 год выступіў начальнік аддзела культуры райвыканкама А. Мацвяйчук. У грунтоўным выступленні — падрабязны аналіз работы галіны культуры як у цэлым, так і асобных яе падраздзяленняў у прыватнасці.
Алег Фёдаравіч паведаміў, што культурную галіну Шуміліншчыны прадстаўляюць 64 установы, дзе працуе 229 чалавек. Нягледзячы на тое, што давялося працаваць у нялёгкіх эканамічных умовах, пастаўленыя на 2011 год задачы былі выкананы. Было аказана паслуг насельніцтву амаль на 181,6 мільёна рублёў (120,9% да ўзроўню 2010 года).
Былі агучаны начальнікам аддзела культуры і праблемы, з якімі давялося сутыкнуцца. Па-першае, эканамічны крызіс, высокая інфляцыя не дазволілі завяршыць будаўніцтва некаторых аб’ектаў. Па-другое, як ніколі востра паўстаў кадравы дэфіцыт. Па-трэцяе, даўно прыспеў час набыцця сучаснага абсталявання для больш якаснай работы ўстаноў культуры. Напрыканцы выступлення А. Мацвяйчук акрэсліў задачы на 2012 год.
Дакладчыка дапоўнілі Л. Барадзёнак, метадыст РМЦ (аб рабоце аўтаклуба), Л. Грыгор’ева, загадчыца аддзела бібліятэчнага абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ (аб рабоце бібліятэкі і бібліобуса), А. Загнетава, выкладчыца Обальскай дзіцячай школы мастацтваў, кіраўнік народнага вакальнага ансамбля “Гарэзнікі” (пра творчыя планы ансамбля), В. Зуева, загадчыца гуртка Мішневіцкага філіяла раённага Дома рамёстваў (аб арганізацыі работы дзіцячых гурткоў).
Былі заслуханы на выніковай нарадзе справаздачы старшыні камісіі па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню работнікаў аддзела культуры Т. Іваноўскай, а таксама старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў культуры А. Сініцкай аб рабоце за 2011 год.
З заключным словам на нарадзе выступіў А. М. Зайцаў. Анатоль Мікалаевіч пажадаў работнікам культуры творчых поспехаў у нялёгкай, але вельмі неабходнай справе.
Другая частка нарады была прысвечана ўзнагароджванню лепшых калектываў і работнікаў аддзела культуры. Ганаровую грамату райвыканкама атрымала сёлета дырэктар Шумілінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Іна Каралёва. Граматай упраўлення культуры аблвыканкама ўзнагароджаны Зінаіда Касьянава, загадчыца Мішкавіцкага СК і Наталля Філіпава, кіраўнік узорнай эстраднай студыі “Асарці” Шумілінскага ГДК. Шмат грамат, падзяк і прэмій ад аддзела культуры атрымалі ў гэты дзень па выніках работы за мінулы год лепшыя работнікі і ўстановы культуры.
Закончылася мерапрыемства невялікім канцэртам народнага клуба “Ветэран“ Обальскага ГДК.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў  №17 ад 28.02.2012 г.



1 комментарий по теме “Работники культуры Шумилинского района подвели итоги работы за 2011 год

  1. Спасибо работникам культуры, которые не знают, что такое выходные, праздники и дарят нам радость и веселье в любую погоду и время года. Интересные концерты, мероприятия, которые проходят в г.п. Шумилино не уступают по режиссуре городским. И это несмотря на то, что материальная база оставляет желать лучшего. Хотелось бы, что бы в текущем году наконец-то наш ГДК стал выглядеть лучше, особенно сцена.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *