Падарунак – новая кніга
За некалькі дзён да Новага года ў Віцебскай абласной друкарні выйшла ў свет кніга Анатоля Бруцкага «Аксельбанты фельдмаршала Гуркі». У першыя дні студзеня сваю кнігу аўтар падарыў рэдакцыі газеты «Герой працы».
У кнізе сабраны гістарычныя аповесці і нарысы, заснаваныя на грунтоўным фактычным матэрыяле, у многім не вядомым грамадскасці, адлюстраваны ратныя подзвігі нашых землякоў – ураджэнцаў Віцебшчыны (і Шуміліншчыны ў тым ліку), якія прымалі ўдзел у Айчыннай вайне 1812 года, рускатурэцкай 18771878 гадоў, а таксама Першай сусветнай вайне. Герояў – людзей розных пакаленняў – яднаюць вернасць салдацкаму абавязку, высокае пачуццё баявога сяброўства, свядомая самаахвярнасць у крытычныя момант ваенных дзеянняў.
Выданне будзе цікавае шырокаму колу чытачоў.
Анатоль Паўлавіч Бруцкі з 1982 да 1988 года працаваў галоўным рэдактарам раённай газеты «Герой працы».

