Стартуе праект «Бацькаўшчына», прысвечаны Году гістарычнай памяці

Новости Общество

Праект «Бацькаўшчына»

Міністэрства інфармацыі разам з лаўрэатам Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзімірам Ліхадзеевым рэалізуе праект «Бацькаўшчына», прысвечаны Году гістарычнай памяці.

На фото: г. п. Шуміліна, на рагу вуліц Ленінская і Луначарскага.

Пачатак праекту паклала выданне аднайменнага календара, у якім прадстаўлены старажытныя паштоўкі і фатаграфіі канца XIX – пачатку XX стагоддзя з асабістай калекцыі аўтара. Прысвечаны Году гістарычнай памяці, праект ставіць перад сабой вельмі важную задачу – вывучыць, захаваць і папулярызаваць гістарычную спадчыну беларускага народа.
Акрамя гэтага, ён будзе пакладзены ў аснову канцэпцыі XХIX Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу, якая пройдзе 23-27 сакавіка 2022 года.
У раённай газеце праект будзе ажыццяўляцца ў рубрыцы «Гісторыя ў фотаздымках», дзе чытачам будуць прадстаўлены архіўныя, музейныя фатаграфіі аб’ектаў Шуміліншчыны і іх сучасны выгляд.
Мы запрашаем жыхароў раёна, якія маюць у сваіх архівах старыя фатаграфіі населеных пунктаў раёна, лёгка пазнавальных будынкаў і прыродных аб’ектаў, прыняць удзел у праекце. Параўнальныя фотаздымкі (мінулае/сучаснае) будуць надрукаваны на старонках газеты і размешчаны на сайце газеты ў Інтэрнэце.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №14 ад 22.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *