15 марта состоялось вручение паспортов шумилинским школьникам

Молодёжь Общество

Юныя грамадзяне краіны

Традыцыйна 15 сакавіка,  у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, тысячы 14-гадовых юнакоў і дзяўчат атрымліваюць пашпарты.

Гэты хвалюючы момант робіць іх паўнапраўнымі грамадзянамі і ў той жа час ускладае адказнасць за родную краіну, яе дабрабыт, развіццё і працвітанне.

Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі», якая штогод праходзіць пад эгідай «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі», дае шанс атрымаць свой галоўны дакумент ва ўрачыстай абстаноўцы з рук першых асоб горада, вобласці, краіны.

Сёлета сярод іх – васьмікласнікі Шумілінскай СШ №1 Кіра Гуйдо, Аліса Сцержанкова, Кіра Кавалёва. Нягледзячы на юны ўзрост, яны могуць пахваліцца мноствам асабістых дасягненняў і высокіх узнагарод. Кіра Гуйдо – вядомая ў раёне салістка-спявачка, пераможца шматлікіх творчых конкурсаў, у тым ліку міжнародных, выдатніца вучобы. Паспяхова сумяшчаюць вучобу і творчасць Кіра Кавалёва і Аліса Сцержанкова, якія таксама актыўныя ўдзельнікі і пераможцы творчых конкурсаў.

З мінулага года ў грамадзян Беларусі ёсць магчымасць атрымліваць  біяметрычныя пашпарты. І новае пакаленне ідзе ў нагу з часам. Сцяпан Голубеў і Ганна Волкава пажадалі атрымаць менавіта такія сучасныя пашпарты. «Мы самі выказалі жаданне, – зазначыла моладзь, – бо ведаем, што галоўная перавага біяметрычных дакументаў у павышанай абароне ад падробкі і ад выкарыстання такіх дакументаў трэцімі асобамі ў карысных мэтах. І наогул у яго уладальнікаў шмат магчымасцяў, якія, ўпэўнены, спатрэбяцца нам у будучым».

Падлеткі прызналіся, што падчас урачыстасцяў іх перапаўнялі хваляванне і радасць за тое, што яны з гэтага моманту сталі дарослымі, паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны. І яны абяцалі несці адказнасць за свае ўчынкі, беражліва ставіцца да культурных і гістарычных каштоўнасцей, вучыцца і працаваць годна і старанна.

Вучыцеся, будуйце, любіце сваю Радзіму, ганарыцеся дасягненнямі яе народа, будзьце сапраўднымі патрыётамі!

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *