Зинаида Скрипелёва из КУСГП «Улльский» стала победителем профсоюзного соревнования в феврале 2022 года

Сельское хозяйство

Паказвае прыклад працавітасці

Аператар машыннага даення фермы Лявонава-2 КУСГП «Ульскі» Зінаіда Скрыпялёва вызначана пераможцам прафсаюзных спаборніцтваў сярод даярак сельгаспрадпрыемстваў раёна па выніках работы за люты.

 

Зінаіда Скрыпялёва працуе брыгадзірам фермы Лявонава-2. Яна адказвае за ўсю каманду даярак, слесараў, вартаўнікоў. Пяць гадоў таму Зінаіда ўзяла сабе групу раздою, каб паказаць прыклад. І паказвае – надой на карову ў яе групе за люты склаў 342 кг (плюс 9 кг да ўзроўню мінулага года), валавы надой склаў 17,1 тону (плюс 0,5 т).

«Сакрэт майго поспеху, напэўна, у індывідуальным падыходзе да кожнай першацёлкі, – кажа Зінаіда Скрыпялёва. – Самыя прадукцыйныя каровы даюць па 25 літраў малака за дзень. Вялікая роля і ў доглядзе жывёлы, і ў кармленні. Кармоў у гаспадарцы нарыхтавана дастаткова, даём жывёле камбікорм і муку ўласнага размолу».

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова павіншавала Зінаіду Скрыпялёву з працоўным дасягненнем, уручыла дыплом пераможцы, прэмію і падарунак.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *