Ліквідаваць праблему – папярэдзіць пажар

Безопасность Общество

Ліквідаваць праблему – папярэдзіць пажар

Шумілінскія ратавальнікі разам з суб’ектамі прафілактыкі правялі чарговы рэйд па домаўладаннях катэгарыраваных грамадзян, якія жывуць у вёсцы Мікалаева і Гусінцы Мікалаеўскага сельсавета. Прыняў удзел у рэйдзе і карэспандэнт раённай газеты «Герой працы».

У першую чаргу ўвага звярталася на раней выяўленыя парушэнні грамадзян і своечасовае іх устараненне, стан пажарнай бяспекі ў дамах і на гарышчах, а таксама прылеглай тэрыторыі.
Як правільна і бяспечна прыбіраць прыдамавыя ўчасткі, якія штрафы чакаюць парушальнікаў – гэтым актуальным на сённяшні перыяд пытанням была таксама нададзена пільная ўвага.
Пераканаўча прасілі ўдзельнікі рэйду вяскоўцаў праяўляць свядомасць і не паліць сухую расліннасць, нагадалі пра адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях, а таксама за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах. Прыводзілі прыклады, калі бестурботнасць асобных грамадзян прывяла іх жа саміх да атрымання апёкаў, а ў некаторых выпадках – і да смяротнага зыходу.
Гаспадарам дамоў ўзгадалі пра выкананне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі ў побыце, пры эксплуатацыі ацяпляльных печак і электрапрыбораў, пра тое, што нельга курыць у ложку і выкідваць непатушаныя акуркі, пакідаць дзяцей без нагляду, злоўжываць спіртнымі напоямі.
Падчас рэйду правяраліся аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і іх працаздольнасць, былі ўручаны прафілактычныя буклеты.
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *