Шумилинские гайды работают активно

Молодёжь Образование Экология

Пачынаць з сябе, пачынаць  сёння
Кожны год 22 лютага дзяўчынкі-гайды і дзяўчынкі-скаўты ва ўсім свеце святкуюць Сусветны дзень разважанняў. Самы актыўны ўдзел бярэ ў мерапрыемстве дзіцячае грамадскае аб’яднанне “Асацыяцыя беларускіх гайдаў” (ДГА “АБГ”).
Кожны Дзень разважанняў з нядаўняга часу праходзіць пад канкрэтнай тэматыкай. 2012 год для гайдаў і  скаўтаў пройдзе пад лозунгам “Мы можам выратаваць нашу планету ўжо сёння”. Галоўная мэта — лепш інфармаваць аб праблемах экалогіі, уплываць на жыццёвы выбар чалавека.
Шумілінскія гайды для святкавання Дня разважанняў сабраліся 25 лютага ў  раённым Цэнтры дзяцей і моладзі. На сустрэчу прыйшлі вучні 4 класа Шумілінскай СШ №2. Сімвалам гэтай імпрэзы было зялёнае дрэва як адлюстраванне чысціні прыроды. Гайды праводзілі ролевыя, пазнавальныя гульні па тэме чысціні навакольнага асяроддзя, эканоміі энергарэсурсаў з тым, каб паказаць: пры ўмове ашчаднасці цяпла і рэсурсаў прыроды хопіць чалавецтву на сотні гадоў. Гульня “А ты можаш лепш?” нагадала дзецям прапісную ўвогуле ісціну: не зрабі шкоды. Вучні расказалі пра эканомію энергарэсурсаў дома і ў школе, падзяліліся вопытам даследчай работы.
Увесь час на мерапрыемстве быў адкрыты фонд Дня разважанняў, сродкі якога пойдуць на ліквідацыю экалагічных праблем ва ўсім свеце.
Напрыканцы лідарам ДГА “АБГ” быў праведзены майстар-клас. Працавалі весела і захоплена. Ніхто не застаўся без падарунка. Закончылася імпрэза перакананнем: разам мы можам выратаваць планету!
А пачынаць трэба менавіта з сябе і менавіта ўжо сёння.
Вольга КАРАСЬ, Віцебскі рэгіянальны камісар ДГА “Асацыяцыя беларускіх гайдаў”.
Надрукавана ў №19 ад 06.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *