В Шумилинском районе прошел смартмоб «Выбери свою альтернативу»

Здоровье Молодёжь Общество

«Выберы сваю альтэрнатыву»

У рамках рэалізацыі міжведамаснай рэспубліканскай акцыі «Разам за здаровую будучыню» і з мэтай прафілактыкі наркаманіі сярод палеткаў у раёне прайшоў смартмоб пад назвай «Выберы сваю альтэрнатыву».Арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённы аддзел унутраных спраў, камісія па справах непаўналетніх і аддзел па адукацыі райвыканкама, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, райкам ГА БРСМ.

Да ўдзелу ў смартмобе ад падлеткаў прымаліся пастановачныя сюжэтныя відэаролікі, якія накіраваны на тлумачэнне таго, наколькі небяспечныя наркотыкі, чаму іх не варта спрабаваць, якая адказнасць існуе за распаўсюджванне, ужыванне і захаванне наркатычных сродкаў.

Па выніках правядзення  раённага этапа смартмоба вызначаны пераможцы. Першае месца атрымала  вучаніца  9-га класа Мішневіцкай СШ Людміла Конышава за відэаролік «Наркабізнес – не бізнес». Павіншаваць дзяўчынку з перамогай у школу прыехалі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх  райвыканкама Людміла Грузневіч, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга Далецкая і першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева. Яны ўручылі дыплом ад РАУС і падарунак ад райкама БРСМ. Павіншавалі з перамогай і аўтара відэароліка Кірыла Сямёнава, а таксама іх настаўніцу Альбіну Шырокую. Людміла Грузневіч падзякавала ўсім за плённую работу, расказала, што відэаролік Мішневіцкай школы ўдзельнічае ў рэспубліканскім этапе конкурсу і змешчаны ў «ТикТок», пажадала далейшых перамог.

Дзеці, якія занялі другое месца, атрымаюць падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў. Такая перамога ў Ксеніі Кавалеўскай і Аляксандры Барысевіч з Кардонскай школы, Вольгі Рахцеевай, Алёны Кузаўковай, Кацярыны Шафіравай, Яны Ярыга з СШ №2 г. п. Шуміліна (іх сумесныя работы называліся «Задавальненне і радасць без наркотыкаў»).

Падарункі ад райкама ГА БРСМ атрымаюць Дар’я Калдунова і Дзіна Баранава з Башнёўскай школы, сумесная работа якіх «Адказнасць за распаўсюджванне і ўжыванне наркотыкаў» заняла трэцяе месца.

Ларыса КІСЯЛЁВА.

Надрукавана ў №26 ад 08.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *