Итоги работы за прошлый год подвели в Шумилинском райагросервисе

Сельское хозяйство Экономика

Адкуль будзе прыбытак, калі больш трацяць, чым зарабляюць?
Справаздачны сход ва УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” прымусіў увесь калектыў прадпрыемства задумацца над тымі праблемамі, якія існуюць сёння, над тым, як узняць эканоміку, а разам з тым і заробках.
Магчыма, у паўсядзённай рабоце і не задумваешся, як спрацаваў, дадаў плюс ці мінус. Але калі на сходзе в. а. дырэктара ўнітарнага прадпрыемства В. В. Масько агучыў лічбы, параўнаў іх з раённымі вынікамі, многім, напэўна, стала сорамна за сваю работу.
Летась па валавому збору зерня – замест запланаваных 11500 тон атрымалі ўсяго 6355 тон. Ёсць прабелы і ў жывёлагадоўлі. І надоі, і прывагі жадаюць быць лепшымі.
Хаця за мінулы год прадпрыемства мае прыбытак больш за два мільярды, узровень рэнтабельнасці склаў 19,8%. Але такія вынікі атрымалі толькі дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы. Дзяржава выдзяляла грошы на рамонт тэхнікі, на ўгнаенні, на вапнаванне, на навядзенне парадку на палетках. Калі ж адкінуць усе гэтыя дапамогі, то атрымаецца мізэрная рэнтабельнасць, падкрэсліў Вячаслаў Васільевіч. Дык адкуль жа будзе добры заробак, калі прадпрыемства болей траціць грошай, чым зарабляе?
Гэтую ж думку агучыла ў сваім дакладзе галоўны бухгалтар прадпрыемства В. І. Бароўка. Каб прадпрыемству выжыць, трэба глядзець далёка наперад і думаць пра будучае, зрабіла сваю выснову Вера Іванаўна. А для гэтага трэба развіваць вытворчасць, дабівацца зніжэння затрат, павялічваць аб’ёмы прадукцыі. І калі ў жывёлагадоўлі справы ладзяцца не вельмі, то варта развіваць іншую вытворчасць. Умовы ў райаграсэрвісе ёсць. Напрыклад, той жа дрэваапрацоўчы цэх, дзе вырабляюць піламатэрыялы, аказваюць паслугі насельніцтву, выконваюць рамонтна-будаўнічыя работы. Але за мінулы год і тут знізілі аб’ёмы вытворчасці, яны склалі ўсяго 66,7% да ўзроўню папярэдняга года.
Аб выніках работы райаграсэрвісу і раёна ў цэлым гаварыў і першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч. Віктар Віктаравіч параіў скарэкціраваць бізнэс-план на гэты год, узгадніць яго з упраўленнем райсельгасхарчу, каб не атрымалася так, што планы па надоях і прывагах, па ўраджайнасці зерневых ніжэй сярэдне-раённых.
Звярталася ўвага і на развіццё жывёлагадоўлі. У “Шумілінскім райаграсэрвісе” не хапае памяшканняў для размяшчэння цялушак. Ёсць каго карміць, але недзе і некаму, не вытрымліваюцца элементарныя тэхналогіі – звярнуў увагу Віктар Віктаравіч.
Трэба адзначыць, што жывёлаводы прадпрыемства не былі раўнадушнымі да ўзнятых праблем, задавалі пытанні начальніку райсельгасхарчу наконт кармлення і ўтрымання жывёлы, наконт будаўніцтва новых фермаў. Віктар Віктаравіч кампетэнтна адказаў на ўсе пытанні.
У гэтым годзе два памяшканні на ферме ў Светласельскім і ферму Баёўка чакае рэканструкцыя, у будучым кароў мяркуюць размяшчаць пераважна на буйных фермах, а на маленькіх будуць знаходзіцца толькі цяляты.
Напрыканцы справаздачнага сходу старшыня прафсаюзнага камітэта “Шумілінскага райаграсэрвісу” В. А. Клюева расказала пра выкананне калектыўнага дагавора ў мінулым го-дзе, пра сацыяльныя гарантыі і льготы, якія прадастаўляюцца работнікам прадпрыемства.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №19 ад 06.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *