Председатель райсовета Николай Будневич провел «прямую линию»

Общество Президент

Падзякі, просьбы і скаргі

Чатыры тэлефонныя званкі паступілі на «прамую лінію» да старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча, якая прайшла ў мінулую суботу, 23 красавіка.Першы званок паступіў ад жыхара Віцебска са шчырай падзякай кіраўніцтву раёна за належны догляд за воінскімі пахаваннямі. Мужчына расказаў, што мае дачыненне да Каўлякоўшчыны, рэгулярна бывае на могілках і бачыць, з якім клопатам шумілінцы адносяцца да святых месцаў.

Яшчэ адзін жыхар абласнога цэнтра прасіў аднавіць пад’езд да могілак каля вёскі Расалай, бо пасля лесавозаў дарога мае непрывабны выгляд. Пытанне адразу ж адрасавана дарожнай службе.

Дарожнікі ў бліжэйшы час будуць вырашаць і зварот жыхаркі Віцебска, якая вельмі прасіла падрамантаваць участак дарогі паміж   Мікіціхай і Мікалаевам, бо дужа пашкоджана пакрыццё і простай падсыпкай ямін там не абыдзешся. Майстар ДЭУ №36 Віктар Прыходзька расказаў, што ведае праблему – на дадзеным участку на гэтым тыдні запланаваны рамонт з дапамогай фрэзеравання.

Апошні званок быў ад жыхаркі аграгарадка Башні, якая паскардзілася, што на мясцовай пошце не змагла абнаявіць грошы. Адмовілі. Начальнік участка паштовай сувязі Алеся Новікава патлумачыла: «У нас даўно існуе практыка, калі жыхары населеных пунктаў, якія маюць намер абнаявіць грошы, папярэдні падаюць заяўку-заказ на мясцовую пошту».

Алена КАРПУШЭНКА.

Надрукавана ў №31 ад 26.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *