Фонд мира поможет построить церковь в Шумилино

Актуалии Общество

З дапамогай Фонду міру — грошы на храм
Работу раённых арганізацый — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага фонду міру, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Беларускага таварыства Чырвонага крыжа, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”,  Камуністычнай партыі Беларусі,  Беларускага саюза афіцэраў,  Беларускага таварыства інвалідаў і іншых грамадскіх суполак курыруе раённы каардынацыйны савет грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый.
На пасяджэнні гэтага савета, якое правяла на мінулым тыдні старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, найперш былі абмеркаваны вынікі работы за мінулы год. Ірына Мікалаеўна адзначыла, што многія грамадскія арганізацыі актывізавалі сваю дзейнасць, яны ўсё больш заяўляюць пра сябе пры арганізацыі розных мерапрыемстваў як раённага, так і абласнога маштабу. Дадае аўтарытэту і тое, што за апошні год рады многіх аб’яднанняў значна выраслі.
Кожны з кіраўнікоў раённых арганізацый меў магчымасць расказаць прысутным пра галоўныя здабыткі 2011 года, падзяліцца праблемамі і планамі.
На пасяджэнні быў выпрацаваны і прыняты агульны план раённага каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый на бягучы год. Намечана шмат цікавых мерапрыемстваў і спраў. Так, раённая арганізацыя Беларускага фонду міру выступіла з ініцыятывай па зборы грашовых сродкаў на будаўніцтва храма ў Шуміліне. Гэту ініцыятыву  падтрымалі ўсе прысутныя. Верыцца, што і ў працоўных калектывах яе сустрэнуць прыхільна.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №20 ад 10.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *