Челлендж видеороликов «Песни Победы» запустили в Витебской области

Молодёжь Общество

Інтэрнет-чэлендж«#ПесниПобеды»

  Віцебскі абласны камітэт ГА БРСМ, Віцебскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Віцебскі абласны савет Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў праводзяць абласны патрыятычны інтэрнет-чэлендж «#ПесниПобеды». Чэлендж праводзіцца па трох намінацыях – «#Песни военных лет», «#День Победы» і «#Стихи о войне».  Для ўдзелу (а ўдзельнічаць можа любы жадаючы)  неабходна запісаць відэа з ваеннай песняй, ваенным вершам ці ваеннай пастаноўкай. У кожным кліпе павінен прысутнічаць дух ваеннага часу. Відэа трэба высылаць на электронны адрас brsm.shum2018@gmail.com.

6-9 мая райкамы ГА БРСМ у акаўнтах сваіх сацыяльных сетах у парадку чарговасці размесцяць прысланыя кліпы.

Пераможцы абласнога  патрыятычнага інтэрнет-чэленджу «#ПесниПобеды» будуць ўзнагароджаны падчас цырымоніі ўручэння ІІ абласной маладзёжнай прэміі «ДОСТИЖЕНИЕ».

Падрыхтаваў Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *