Представитель Военной Академии првёл встречу с выпускниками Шумилинской СШ №1

Молодёжь Образование

Ёсць такая прафесія – Бацькаўшчыну абараняць
Быць ваенным, афіцэрам заўсёды было ў пашане і прэстыжы. Многія хлопцы марылі прайсці па роднай вуліцы ў афіцэрскай форме. Застаецца прафесія вайскоўца ў пашане і зараз.  Шмат афіцэраў, выхадцаў з Шумілінскага раёна, служыла ў савецкай і служаць у беларускай арміі. Ёсць і цяпер шумілінцы-курсанты Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Нядаўна наш раён наведаў выкладчык Ваеннай Акадэміі падпалкоўнік Таптун П. М. Ён правёў гутарку з выпускнікамі Шумілінскай СШ №1 (на здымку). Прадстаўнік ваеннай навучальнай установы падрабязна спыніўся на ўмовах паступлення, бо будучым афіцэрам неабходна ўжо да 1 красавіка звярнуцца ў ваенкамат з заявай, потым прайсці медыцынскую камісію,  адначасова рыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання.
Расказ суправаджаўся мультымедыйнай прэзентацыяй, якая знаёміла вучняў з умовамі навучання і быту курсантаў. На слайдах прэзентацыі – фотаздымкі аўдыторый, казармаў, інтэрнатаў, спартыўных пляцовак і ваенных палігонаў. Была паказана ваенная тэхніка, якую вывучаюць будучыя афіцэры: танкі і ракеты, самалёты і верталёты, лакатары і радыёстанцыі. Падрабязны расказ аб структуры Акадэміі, яе факультэтах, ваенных прафесіях, якія можна атрымаць у гэтай установе, выклікалі зацікаўленасць у некаторых вучняў. Не сумняваемся, што шумілінскія выпускнікі папоўняць рады курсантаў Акадэміі, а ў будучым, і рады афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №20 ад 10.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *