В Шумилино прошёл семинар, посвящённый охране труда

Безопасность Экономика

Пазітыўная культура аховы працы

Прайшоў семінар, прысвечаны Сусветнаму дню аховы працы, які адзначаецца 28 красавіка. Сёлета яго тэма – «Агульнымі намаганнямі сфарміраваць пазітыўную культуру працы». На семінар былі запрошаны спецыялісты па ахове працы і грамадскія інспектары па ахове працы з арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Вітала ўдзельнікаў семінара намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка.

Насычаным атрымалася выступленне  галоўнага дзяржаўнага інспектара аддзела нагляду за захаваннем заканадаўства ад ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксея Мацюшкова. Спецыяліст расказаў пра парадак допуску работнікаў да работ з павышанай небяспекай, а таксама спыніўся на асноўных прычынах траўміравання работнікаў. Пра тое, чым можа закончыцца грэбаванне правіламі бяспекі на працоўным месцы, яскрава расказалі і паказалі ў відэароліку.

Эфектыўная работа грамадскіх інспектараў па ахове працы – неад’емныя складнікі аховы працы. І прафсаюзы на месцах добра спраўляюцца з дадзенай задачай. Старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Наталля Хамаганава расказала пра дзейнасць грамадскіх інспектараў у арганізацыях раёна, падкрэсліла, што на многіх прадпрыемствах работа арганізавана на высокім ўзроўні і, як вынік, шумілінскія грамадскія інспектары маюць перамогі на абласным узроўні.

На семінары таксама выступілі прадстаўнікі РАНС і РЦГЭ, якія расказалі пра асноўныя прычыны пажараў і парадак правядзення медыцынскіх аглядаў работнікаў.

Алесь САКАЛОЎ.

Надрукавана ў №33 ад 06.05.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *