Как сын помогал отцу урожай убирать

Актуалии Сельское хозяйство Семья

Раўненне – на бацьку
Экіпаж Васілеўскіх
Жняярка камбайна акунаецца ў хлебнае мора. Аляксандр Леанідавіч Васілеўскі з Дабеі ўмела настройвае тэхніку пад усе пагоркі і нізіны. Палеткі механізатар ведае як свае пяць пальцаў. Працуе ў “Прыазёрным” больш за дваццаць гадоў. А на камбайне – восьмы сезон. Розных памочнікаў меў за гэтыя гады, а сёлета працуе з сынам Аляксеем
– Ці цяжка працаваць з бацькам? – пытаемся ў малодшага Васілеўскага.
–  Ды не, наадварот. Ён падказвае мне, вучыць.  Я да арміі вывучыўся на слесара сельскагаспадарчых машын. Так ці інакш усё маё будучае жыццё будзе звязана з сельскай гаспадаркай.
А павучыцца ў Аляксандра Леанідавіча сапраўды ёсць чаму – летась увайшоў у лепшую дзесятку камбайнераў раёна, намалаціў тысячу тон збожжа.

Экіпаж Лазукаў
Плячо ў плячо з бацькам працуе на палетках СВК “Ляжні” Дзмітрый Лазука. Хлебаробская справа для хлопца не ў навінку – у мінулыя гады рупіўся на камбайне з родным дзядзькам. Бацька Сямён Сямёнавіч задаволены, што сын вырас працавітым. Вучыцца ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце на настаўніка фізкультуры, а летам не лайдачыць – да апоўначы працуе на хлебнай ніве. З бацькам трымаюць па гаспадарцы другое месца.
– Бацьку вельмі паважаю, прызнаецца хлопец. – Напэўна, ёсць у яго нейкае асаблівае камбайнерскае чуццё. Калі якія непаладкі з тэхнікай, умомант разбярэцца. І мне ніякіх паблажак не дае, ён строгі і справядлівы.

Экіпаж Талдыкіных
Патрабавальны і Мікалай Мікалаевіч Талдыкін з Язвіна. Чалавек ён тутэйшы. Сёлета на камбайне працуе разам з сынам Дзмітрыем. Дзмітрый задаволены, што яго паставілі другім камбайнерам. І паняцце “другі”, на думку хлопца, толькі фармальнае. На самой справе ён падмяняе бацьку за штурвалам, разам з ім рэгулюе і рамантуе тэхніку. Адным словам, ніякіх скідак на маладосць.
Бацька і сын на адным камбайне – гэта яшчэ раз сведчыць, што жніво на Шуміліншчыне – справа сямейная. І душа радуецца, што моладзь у нас працавітая, што некаторыя хлопцы нават летнія канікулы праводзяць на хлеборобскім полі. А заробак нікому не пашкодзіць. Спатрэбіцца на той жа ноўтбук ці новы мабільны тэлефон.
Автор Лидия РУМЯНЦЕВА.
Опубликовано в №62 от 13.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *