Профсоюзные активисты наградили лучших работников ОАО «Приозёрный мир»

Общество Сельское хозяйство

Дапамагчы, падтрымаць, павіншаваць

З рабочым візітам раён наведаў намеснік старшыні Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лугаўцоў. Ён сустрэўся з прафсаюзным актывам некаторых прадпрыемстваў, каб абмеркаваць праблемы і клопаты, дапамагчы.

Візіт Віктара Лугаўцова на Шу-міліншчыну супаў з перыядам, калі падводзіліся вынікі вясенняй сяўбы. Госць наведаў ААТ «Прыазёрны мір», дзе па выніках раённых спаборніцтваў былі вызначаны адразу два пераможцы. Так, на падрыхтоўцы глебы да сяўбы першае месца ў раёне ў Аляксандра Раманятава, які ўзараў 1674 гектары. А Мікалай Жыгуноў з пасяўным агрэгатам АПП-6Д засеяў 913 гектараў яравых зерневых – гэта таксама лепшы вынік. Лідараў вясенняй пасяўной віншавалі Віктар Лугаўцоў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава. Ад райкама прафсаюза работнікаў АПК яго старшыня Вольга Пусянкова ўручыла падарункі і прэміі. «На любой рабоце была і застаецца вялікая роля кіраўніка і галоўных спецыялістаў, – адзначыў Віктар Міхайлавіч. – Але ж на пасяўной галоўным героем дня застаецца механізатар, які рана ўстае і позна кладзецца, які выконвае і перавыконвае даведзеныя нормы, дзякуючы намаганням якога мы апрацоўваем і засяваем палеткі. Усім дзякуй за плённую працу!».

Таксама ў «Прыазёрным міры» павіншавалі  і Яўгена Мацака, які працаваў на «Расе» і за дзень паспяваў падкарміць азотнымі ўгнаеннямі па 80-100 гектараў азімых зерневых і крыжакветных. Яўген крыху не дацягнуў да раённых пераможцаў, тым не менш працаваў рупліва і старанна, таму таксама атрымаў падзячны ліст і падарунак ад прафсаюза.

У гэты ж дзень Віктар Лугаўцоў наведаў ПМК-70  і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гаворка ішла пра надзённыя клопаты шумілінцаў, абарону чалавека працы, калектыўныя дагаворы, адлічэнні прафсаюзных узносаў, сацыяльнае партнёрства з наймальнікамі. Віктар Міхайлавіч звярнуў увагу на тое, што прафсаюз павінен заўсёды трымаць руку на пульсе і дапамагаць чалавеку, прапаноўваць прафсаюзныя санаторыі з 25% скідкай і пры гэтым не забываць пра турыстычную дзейнасць – у нашай рэспубліцы шмат знакамітых і прыгожых мясцін, якія чакаюць гасцей.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *