Пра крэдыт на рамонт, банкаўскую карту і махляроў

Вопрос-Ответ Общество

 

 

Напрыканцы мая ў рэдакцыі «прамую лінію» для чытачоў газеты правяла дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №225

ААТ «ААБ Беларусбанк» Вольга Масько. Некалькі чалавек выкарысталі магчымасць атрымаць кампетэнтны адказ

на хвалюючыя іх пытанні. Самыя актуальныя мы вырашылі апублікаваць на старонках газеты.

 

Хачу зрабіць рамонт у кватэры, але, шчыра кажучы, не хапае грошай. Скажыце, калі ласка, калі банк адновіць выдачу крэдытаў наяўнымі

грашыма?

– Так, сапраўды, прадастаўленне крэдытаў наяўнымі грашыма часова прыпынена, але вырашыць ваша пытанне можна вельмі проста, скарыстаўшыся крэдытам «Партнёр-аптымальны». З дапамогай дадзенага крэдыту грамадзяне маюць магчымасць набыць неабходныя тавары айчыннай вытворчасці (будаўнічыя матэрыялы, бытавую тэхніку, сельскагаспадарчую тэхніку, вокны, дзверы, веласіпеды, дровы, цэглу, піламатэрыялы і інш.) на тэрыторыі ўсёй краіны.

Парадак афармлення крэдыту даволі просты. Для яго атрымання ў банк прадастаўляецца пасведчанне асобы (пашпарт) і рахунак-фактура на тавар, аформленая крамай, ІП або прадпрыемствам. Пры суме крэдыту да 4800 рублёў пытанне аб выдачы крэдыту разглядаецца без прадастаўлення даведак аб даходах.

Фінансавая нагрузка на сямейны бюджэт пры аплаце плацяжоў па дадзеным відзе крэдыту не цяжкая: напрыклад, з 1000 беларускіх рублёў штомесячны плацеж першы год карыстання крэдытам складзе 17,29 рубля (на працягу 12 месяцаў ажыццяўляецца выплата толькі па працэнтах), а наступныя два гады – 53,07 рубля (асноўны доўг + %). Так што вызначайцеся з прадаўцом і прыходзьце.

Праз 2 месяцы выходжу на пенсію. Якую банкаўскую карту параіце аформіць?

– Для пенсіянераў у Беларусбанку ёсць спецыяльная карта «Бархат». Дарэчы, яе можна афармляць за 3 месяцы да выхаду на пенсію. Афармляецца цалкам бясплатна, а вось банк прадастаўляе яе трымальнікам шэраг выгод і пераваг. Бясплатнае СМС апавясціць пра залічэнне пенсіі, вы атрымаеце магчымасць здымаць наяўныя грашовыя сродкі без камісіі не толькі ў банкаматах Беларусбанка, але і ў банкаматах іншых банкаў Рэспублікі Беларусь, атрымліваць вяртанне грашовых сродкаў у памеры 3% пры разліках картай у аптэках, на аўтавакзалах, чыгуначных касах на тэрыторыі ўсёй краіны. 1% – за плацяжы ў сістэме АРІП у інфакіёсках, у М-банкінгу або «інтэрнэт-банкінгу». 5 гадоў вам не трэба турбавацца пра замену карты.

І гэта далёка не ўсе выгады. Прыходзьце да нас – і мы больш падрабязна азнаёмім вас з імі.

Чуў, што можна запісацца на абслугоўванне ў банк на пэўны дзень і час, але

не ведаю, як гэта зрабіць. Раскажыце, калі ласка, больш падрабязна пра працэдуру.

– Так, гэтая паслуга ў нас прадастаўляецца не першы год і вельмі запатрабаваная, асабліва для занятых людзей і сельскіх жыхароў, якія вымушаны падстройвацца пад графік руху грамадскага транспарту.

Запісацца вельмі проста: першы варыянт – самастойна зайсці на сайт Беларусбанка (у правым верхнім вуглу намаляваны нататнічак з ручкай); другі варыянт – наведаць нас, кансультант заўсёды дапаможа.

Ужо неаднойчы мне

тэлефануюць на вайбер і, прадстаўляючыся

работнікамі службы бяспекі банка, просяць паведаміць мае дадзеныя карты,

тлумачачы тым, што карту неабходна праверыць. Я, вядома, адмаўляю, але можа гэта сапраўды

работнікі банка?

– Вы малайцы, усё правільна робіце – гэта ашуканцы, махляры. Работнікі банка ніколі не будуць пытаць у вас персанальныя дадзеныя ні па тэлефоне, ні тым больш пры дапамозе вайбера.

На «прамой лініі» прысутнічала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *