Свою первую уборочную ведёт молодёжный экипаж в ОАО «АгроБоровинка»

Молодёжь Сельское хозяйство

Навічкі на ўборцы

Жніво ў ААТ «АграБаравінка» пачалося з уборкі крыжакветных. З 49 гектараў свірэпіцы намалацілі амаль 37 тон і прыступілі да ўборкі рапсу.

На язвінскіх палетках сустракаемся з маладым экіпажам у складзе Аляксея Сідарава і Радзівона Стральцова. Яны абодва сёлета ўпершыню працуюць на камбайне. Аляксей, які раней рупіўся ў вытворчым цэху ААТ «Малако», сёлета ў цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых райсельгасхарчу атрымаў правы на «Амкадор»  і зернеўборачны камбайн – на ўсялякі выпадак. Дырэктар  ААТ «АграБаравінка» Мікалай Рыбікаў пераманіў Аляксея Сідарава, які жыве ў Башнях, працаваць у сельгаспрадпрыемства. Аляксей калісьці рупіўся памочнікам у свайго бацькі. А вось самастойна сеў за штурвал першы раз. Кажа, што неацэнныя веды, атрыманыя ад выкладчыкаў цэнтра падрыхтоўкі, дзе вучыўся. Разам з гэтым раіцца з больш вопытнымі механізатарамі, напрыклад, Сяргеем Гоманавым, які таксама ўбірае рапс.

«Мы абодва навічкі на камбайне, – усміхаецца калега Аляксея Радзівон Стральцоў. – Я родам з Башнёў, сёлета закончыў сельскагаспадарчы каледж у пасёлку Акцябрскі, дзе вывучыўся на механізатара і слесара. Працаваць на камбайне  мне вельмі цікава. Разам многаму вучымся, бо ведаць адну тэорыю для работы – мала. Трэба практычна авалодваць ведамі».

У «АграБаравінцы» трэба ўбіраць 80 гектараў рапсу. Вядома, Сяргей Гоманаў абышоў экіпаж навічкоў. Але вопыт, як вядома, прыходзіць не адразу.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *