Семинар идеологов Шумилинсокго района прошёл в ОАО «АгроБоровинка»

Общество

На  базе  ААТ  “АграБаравінка”
Адбыўся чарговы семінар ідэалагічных работнікаў раёна. Ён прайшоў на гэты раз на базе ААТ “АграБаравінка”.
Намеснік дырэктара прадпрыемства па ідэалогіі П. З. Шалюта ахарактарызавала накірункі работы, расказала пра здабыткі  і пра тое, над чым працуе сёння калектыў гаспадаркі. Было адзначана, што гаспадарка нарошчвае з кожным годам аб’ёмы вытворчасці, паляпшаецца дабрабыт  селяніна. Напрыклад, за 2011 год сярэдні заработак склаў больш як 1,1 мільёна рублёў, лепшая даярка гаспадаркі за год зарабіла 25 мільёнаў рублёў, лепшы механізатар — 23 мільёны. Сярэдні надой на карову склаў 4322 кілаграмы. Прадукцыйнасць у большай ступені палепшана за кошт новага комплексу. Дарэчы, 60% выручкі гаспадаркі займае даход ад здадзенага малака. П. З. Шалюта расказала пра тыя меры, якія прымаюцца ў гаспадарцы па падтрымцы перадавікоў вытворчасці, таленавітых вучняў мясцовых школ, спынілася на ідэалагічным забеспячэнні веснавой сяўбы, іншых сельгаскампаній, на арганізацыі спаборніцтва.
На семінары выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК І. К. Штуро. Гаворка вялася аб падрыхтоўцы да веснавой сяўбы, аб тым, наколькі важна падрыхтаваць да сяўбу сталовыя, забяспечыць сяўбы ў ідэалагічным і культурна-масавым плане.
Аб рабоце раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” расказаў старшыня раённай арганізацыі В. Р. Бурэнь. Аб жыллёвым  будаўніцтве і яго крэдытаванні  ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6.01.2012 г. № 13 “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў” давяла прысутным начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама З. А. Мясаедава.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама  Л. В. Шаўцова расказала аб рабоце інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама, аб правядзенні сустрэч у працоўных калектывах раёна. С. Д. Вярцінская давяла інфармацыю аб падпісцы на перыядычныя выданні. У заключэнні тэарэтычнага блоку семінара выступіла са справаздачай аб рабоце за апошнія 5 гадоў старшыня праўлення раённай арганізацыі Беларускага фонду міру В. А. Паршыкава.
Напрыканцы заняткаў П. З. Шалюта азнаёміла ўдзельнікаў семінара  з умовамі працы механізатараў ААТ “АграБаравінка”.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №22 ад 16.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *