В Шумилино приём граждан по личным вопросам провёл депутат Палаты представителей В. М. Байков

Президент

“Разумець таго, хто просіць дапамогі” –
менавіта такі прынцып павінен стаць вызначальным у рабоце камунальнай службы любога рангу. Такая думка лейтматывам прайшла праз разважанні дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. М. Байкова падчас “прамой лініі” і прыёму грамадзян, якія былі наладжаны нядаўна дэпутатам у Шумілінскім раёне.
На гаворку па гэтай тэме вывеў характар скаргаў і заяў, з якімі звярталіся да дэпутата.
Васіль Міхайлавіч заўважыў, што ў Віцебскім раёне пераважаюць скаргі па забеспячэнні вадой, у Шумілінскім — па рамонце дахаў, па так званай рэабілітацыі панельнага жылля. На ўсё, вядома, трэба нямала грошай. Але не менш важны ў камунальнай службе чалавечы фактар. Калі хочаце, УП ЖКГ у раёне — цэнтральная  служба, лічыць В. М. Байкоў, свайго роду індыкатар настрою, жыццёвага аптымізму чалавека. Ёсць свая дынаміка па скаргах, найбольшы яе наплыў — у асенне-зімовы перыяд. І тут усе: ад дыспетчара да майстра, ад дырэктара да начальніка ўчастка — павінны разумець простую ісціну: чалавек звяртаецца да іх таму, што яму баліць, што яму няўтульна, а значыць, ён мае права разлічваць у адносінах да сябе на тактоўнасць у абыходжанні, на вытрымку і кампетэнтнасць. Службовы чалавек  у камунгасе павінен  добра разумець таго, хто просіць дапамогі. Па сутнасці ён абавязаны быць псіхолагам…
Праўда, 12 сакавіка, калі В. М. Байковым былі арганізаваны прыём і “прамая лінія”, зваротаў не было. Прычыну Васіль Міхайлавіч бачыць, і небеспадстаўна, наступную: пасля прыняцця Закона аб зваротах грамадзян паток скаргаў, заяў рэзка “пакаціўся” ўніз.  І яшчэ — сваю ролю адыграла, вядома ж, канкрэтная работа мясцовых улад па вырашэнні надзённых праблем людзей.
У час прыёму і “прамой лініі”  В. М. Байкова прысутнічала  памочнік дэпутата Л. В. Бурдзей.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №22 ад 16.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *