В хозяйствах Шумилинщины закладывают урожай будущего года

Сельское хозяйство

«А вы нам дожджыку не прывезлі? Вельмі ён нам патрэбны», – такімі словамі сустрэлі нас на мінулым тыдні механізатары КУСГП «Ульскі», якія працавалі ва ўрочышча Халмы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

   

Вопытныя сейбіты ведаюць, што ўраджайнасць азімых зерневых закладваецца ўжо зараз, падчас сяўбы. І яна залежыць не толькі ад якасці насення і яе рэпрадукцыі, але і ад глыбіні задзелкі, кліматычных умоў, вільготнасці глебы. Вось чаму механізатары просяць дажджу. «Глеба перасохлая, таму і хвалюемся, –   кажа Васіль Аглушэвіч, які прыпыняе МТЗ з чатырохмятровай сеялкай. – На высокіх палетках ля Заходняй Дзвіны, дзе мы пабывалі перад нядзельным дажджом, было як у пустыні: з-за клубу пылу нават тэхнікі не бачна. Такая сухая восень не на карысць азімым, бо ім патрэбна вільгаць.

За дзень Васіль Аглушэвіч засявае да дваццаці гектараў азімай пшаніцы. На выгляд амаль новую чатырохмятровую сеялку «Ульскаму» пазычыла ААТ «Новыя Гараны» Полацкага раёна, якому ўсю зіму пастаўлялі сянаж.

«Поле ўзаралі Ігар Барысевіч і Аляксей Дамарат, барануе Аляксандр Баранаў, а я засяваю, –  кажа Васіль Аглушэвіч. – Зерне падвозіць Віктар Маруцька. За адзін раз засыпаю ў сеялку каля пяцісот кілаграмаў насення, за дзень раблю дзесяць такіх заправак». Васіль Аглушэвіч, як кажуць, наступае калегам на пяткі. Яны ледзь паспяваюць падрыхтоўваць для сеяльшчыка глебу – трактары для ворыва тут патрэбныя.

У гэтым годзе КУСГП «Ульскі», як і летась, плануе засеяць 700 га азімых зерневых. Львіную долю палеткаў адвялі пад пшаніцу. «А яшчэ сёлета ўпершыню ў гаспадарцы (ды і ў раёне таксама) закупілі на “Мясамалпраме” 6 тон насення азімага ячменю, якога мяркуем сеяць 30 гектараў, – расказала дырэктар сельгаспрадпрыемства Валянціна Лабейка. – Аддаём перавагу азімым, бо яны даюць большы ўраджай. Гатункі выбралі ўстойлівыя да маразоў, палягання і розных негатыўных кліматычных умоў».

На раніцу 12 верасня ў КУСГП «Ульскі» было засеяна 137 гектараў азімых зерневых.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *