Юные футболисты из Шумилино стали призёрами республиканского финала соревнований «Кожаный мяч»

Молодёжь Новости Спорт, туризм

«Шуміліна» – трэцяе ў рэспубліцы

На мінулым тыдні ў Мінску прайшлі фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Гонар Віцебскай вобласці на спаборніцтвах абаранялі і дзве каманды з нашага раёна.

У катэгорыі футбалістак 2011-2013 гадоў нараджэння Віцебшчыну прадстаўляла каманда «Вясёлка», якая заняла выніковае чацвёртае месца.  Іларыя Гудкова была прызнана лепшай паўабаронцай.

  Каманда «Шуміліна», якая выступала ў катэгорыі футбалістаў 2011-2013 гадоў нараджэння, заваявала трэцяе месца. Гэта была зборная каманда, у якую ўвайшлі вучні Шумілінскіх СШ №1 і СШ №2. Бронзавымі прызёрамі сталі Ягор Булах, Назар Сянькоў, Дзяніс Данчанка, Мацвей Марозаў, Ягор Кавалёў, Назар Фандарэнка, Павел Мацюшкоў, Максім Іваноўскі, Андрэй Барысаў, Арсеній Лемешаў, Дзяніс Літвін, Уладзіслаў Стральцоў (па выніках спаборніцтваў прызнаны лепшым паў-абаронцам) і Аляксандр Лосеў. Трэніруюць футбалістаў Уладзіслаў Траццякоў, Сяргей Сахончык і Дзмітрый Ананьеў.

Футбалісты «Шуміліна» атрымалі кубкі, дыпломы і каштоўныя падарункі ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Беларускай федэрацыі футбола.

Алесь САКАЛОЎ.

Фота  прадстаўлена Аляксандрам ХОДЗЮШАМ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *