Ставку на просо делают в КУСГП «Сиротинский» Шумилинского района

Сельское хозяйство

У сувязі з непрадказальнымі ўмовамі надвор’я (замаразкі, засухі, перапады тэмператур) у раёне пашыраюць пасевы сельскагаспадарчых культур з павышанай устойлівасцю да стрэсавых фактараў, хвароб і шкоднікаў, расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу Раман Прасветаў. Адной з такіх культур з’яўляецца проса. На мінулым тыдні ў раёне завяршылася ўборка гэтай культуры, якой засеяна на Шуміліншчыне 204 гектары. Асноўная нагрузка лягла на КУСГП «Сіроцінскі».

– Мы рызыкнулі, і не прагадалі. У гаспадарцы засеяна 150 гектараў проса, і яно вырасла добрае, –  расказаў дырэктар КУСГП «Сіроцінскі» Мікалай Прыгодзіч. – У сёлетніх умовах надвор’я, калі больш за месяц не было дажджу, проса, якое ўстойлівае да засухі  і добра рэагуе на паляпшэнне агратэхнікі, было адной з самых выгадных культур. Часткова проса ўбралі на сянаж. Спадзяемся, гэты карысны корм, які ўтрымлівае вялікую колькасць цукру і мікраэлементаў, будзе карысным для жывёлы. Лепшыя ўчасткі ўбіраем на насенне. На камбінат хлебапрадуктаў здалі ўжо 170 тон. Пакінулі насенне і для ўласных патрэб –  на наступны год таксама запланавалі сеяць проса».

А яно ў гэтым годзе ў «Сіроцінскім» вырасла адменнае:  густое, высокае, з пышнымі мяцёлкамі. Ураджайнасць склала 20 цэнтнераў з гектара. Убіраць такую культуру, па словах мясцовага камбайнера Яўгена Ткачова, механізатарам адно задавальненне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *