В Амбросовичах подвели результаты подворного обхода в Добейском сельсовете

Актуалии Президент Сельское хозяйство

Пердседатель райисполкома В. П. Куренной (в центре) и его первый заместитель В. В. Родич на ферме Непороты ОАО "Приозёрный мир"

За парадак, дзе жывем, і ўвагу да праблем людзей
16 сакавіка, перш чым пачаць аб’езд населеных пунктаў Дабейскага сельсавета, удзельнікі раённай нарады праехалі па цэнтральных вуліцах Шуміліна. Старшыня райвыканкама У. П. Куранны яшчэ раз звярнуў увагу кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў на неахайны выгляд галоўных вуліц райцэнтра. Брудны талы лёд, смецце, якое адтаяла з-пад снегу, неабходна ўбіраць сёння, запатрабаваў Уладзімір Пятровіч, і парадак трэба наводзіць як сіламі УП ЖКГ, так і сіламі ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна без выключэння.
Удзельнікі выязной нарады наведалі ААТ “Прыазёрны мір”, у прыватнасці ферму Непароты і жывёлагадоўчы комплекс Амбросавічы. У. П. Куранны вёў шчырую гаворку з загадчыкамі фермаў, кіраўніком гаспадаркі, з будаўнікамі комплексу ў Амбросавічах, рабіў справядлівыя заўвагі і па вядзенні дакументацыі на фермах, і па павышэнні надояў, і па парадку ля фермаў, і па душавых пакоях для работнікаў фермаў, і па недахопах у рабоце будаўнікоў. Старшыня райвыканкама даў распараджэнне ў бліжэйшы час паставіць жывёлу ў сучасныя, абсталяваныя ўсім неабходным для прадукцыйнай работы памяшканні комплексу.
У вёсцы Амбросавічы наведалі таксама магазін, ФАП, дзіцячы сад-школу, КПП, пошту, аддзяленне ашчаднага банка, сельскі Дом культуры. Падчас сустрэч кіраўнік раёна вёў размову з работнікамі і кіраўнікамі ўстаноў, размаўляў з выпускнікамі школы аб тым, наколькі  раёну, дзе нарадзіліся і вучацца гэтыя хлопцы і дзяўчаты, неабходныя кадры і вышэйшага, і сярэдняга звяна, нацэльваў пасля атрымання адукацыі вяртацца на сваю малую радзіму.
Падводзячы вынікі аб’езду, старшыня раённага выканаўчага камітэта адзначыў, што на тэрыторыі Дабейскага сельсавета многае зроблена і ў сацыяльнай, і ў вытворчай сферах, ёсць база для аказання якасных адукацыйных, медыцынскіх, банкаўскіх і іншых паслуг. На парадак вышэй у ААТ “Прыазёрны мір”, чым у іншых гаспадарках (акрамя “Лаўжанскае”), база для ўтрымання буйной рагатай жывёлы, якая дае магчымасці мець высокія надоі. Узначальвае прадпрыемства кампетэнтны і дзейсны кіраўнік. Ёсць магчымасці павысіць валавую вытворчасць у сельскай гаспадарцы, мець значныя паказчыкі па ўсіх накірунках работы, толькі трэба не пакладаючы рук працаваць…”, – падкрэсліў кіраўнік раёна.
У Амбросавіцкім клубе былі падведзены вынікі падворнага абходу населеных пунктаў  Дабейскага сельсавета, які праводзіўся ў сакавіку. Але напачатку пракантралявалі выкананне пытанняў, што былі ўзняты насельніцтвам Лаўжанскага сельсавета ў ходзе аналагічнага мерапрыемства ў лютым.
Старшыня Лаўжанскага сельвыканкама С. П. Кійко адзначыла, што з 23 пытанняў 12 вырашана. Застаецца, напрыклад, нявырашаным пытанне па абмежаванні доступу ў пустуючыя кватэры шматпавярхоўкі па вуліцы Маладзёжнай. Старшыня райвыканкама запатрабаваў ад уласнікаў жылля разабрацца з сітуацыяй да 1 красавіка.
Па выніках падворнага абходу ў Дабейскім сельсавеце далажыла старшыня сельвыканкама І. І. Шалахава. Ірына Іванаўна адзначыла, што на падворным абходзе было ахоплена 28 населеных пунктаў, што ўдзел у сустрэчах прыняў 61 чалавек, у тым ліку 10 прадстаўнікоў сельвыканкама. Ад жыхароў сельсавета паступіла 30 пытанняў, з іх 6 вырашана.
Старшыня райвыканкама заслухаў справаздачы прадстаўнікоў усіх груп райвыканкама, якія непасрэдна сустракаліся з жыхарамі сельсавета. Па кожным пытанні былі вызначаны выканаўцы, акрэслены тэрміны вырашэння праблем людзей.
Перад удзельнікамі нарады па тэме “Забеспячэнне захавання дакументацыі ў арганізацыях. Парадак падрыхтоўкі і перадачы спраў у ведамасны архіў” выступіла загадчыца раённага архіва па асабоваму складу В. П. Кобзун.
Аб рабоце прадстаўніцтва РУСП “Белдзяржстрах” па Шумілінскім раёне па забеспячэнні страхавой абароны насельніцтва раёна расказаў дырэктар прадстаўніцтва П. І. Манак.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *