23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Актуалии Общество

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя мужчыны Шуміліншчыны! Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны Узброеных Сіл, ветэраны вайны ў Афганістане, ветэраны працы!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

З даўніх часоў у народзе ратная служба карысталася асаблівай пашанай  і  гонарам. Змяняліся эпохі, але слаўныя традыцыі воінскага братэрства – патрыятызм, вернасць абавязку – беражліва перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
Так склалася, што 23 лютага кожны мужчына – у пагонах і без – прымае віншаванні, бо жанчыны бачаць у вас перш за ўсё надзейнае плячо і абаронцаў свайго дома. Кожны мужчына стваральнай працай памнажае дабрабыт сваёй сям’і, з’яўляецца яе апорай і прыкладам для пераймання ўласным дзецям.
Ад душы жадаем усім вам моцнага здароўя, дабра, нязгаснай крыніцы энергіі, упэўненасці ва ўласных сілах і ў заўтрашнім дні, сямейнага дабрабыту і шчасця.
Надрукавана ў №15 ад 23.02.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *