Обсуждаем проект закона о Всебелорусском народном собрании: идеи, мнения, предложения

Власть Главное Общество

Усебеларускі народны сход – вышэйшая ступень дэмакратыі

 Мікалай Будневіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў, удзельнік VI Усебеларускага народнага сходу:

– Згодна з артыкулам 89.1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Усебеларускі народны сход – вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя накірункі развіцця грамадства і дзяржавы, які забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду. З улікам змяненняў УНС набудзе дакладную і канкрэтную форму.

Па сутнасці Усебеларускі народны сход становіцца вышэйшай ступенню праявы народнай дэмакратыі. Ён аб’яднае прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў, слаёў нашага грамадства, дазволіць пачуць голас большасці жыхароў Беларусі. Дасць магчымасць уносіць прапановы і ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных задач, у выпрацоўцы стратэгічных напрамкаў развіцця дзяржавы і грамадства.

Немалаважна і тое, што дзякуючы прапаноўваемаму механізму фарміравання УНС мясцовыя саветы дэпутатаў атрымаюць рэальную магчымасць быць дэлегатамі сходу і ўплываць на агульнарэспубліканскую павестку.

 

Нагадаем, што тэксты праектаў законаў размешчаны на сайце Прававога  форуму Беларусі. Кожны можа выказаць сваё меркаванне, унесці прапановы і заўвагі ў электронным выглядзе. Яны прымаюцца да 2 лістапада. Пасля грамадскага абмеркавання законапраекты вынесуць на разгляд у парламент.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *