Обращение жителей деревни Николаево к председателю райисполкома выполнено

Главное Общество Президент

Двухпавярхоўкі ў Мікалаеве пафарбаваны

У ліпені падчас правядзення старшынёй райвыканкама Сяргеем Галынчыкам выязнога прыёму ў Мікалаеве жыхарка вёскі ад імя жыхароў шматкватэрных дамоў па вуліцы Маладзёжнай прасіла пафарбаваць дамы. Маўляў, панэльныя шматпавярхоўкі з’яўляюцца амаль уязнымі варотамі ў раён, а выгляд маюць не зусім самавіты і прэзентабельны. Летась падчас падрыхтоўкі раёна да «Дажынак» сродкаў хапіла толькі на рамонт панэльных швоў.

Кіраўнік раёна згадзіўся з заўвагай і паабяцаў вырашыць пытанне. Даручэнне шукаць сродкі, рыхтаваць неабходныя дакументы і пачынаць фарбаваць дамы хаця б паэтапна Сяргей Аляксандравіч даў дырэктару УП ЖКГ Шумілінскага раёна Аляксею Шпакаву.

Напрыканцы кастрычніка работнікі раённай камунальнай службы закончылі бягучы рамонт дамоў у Мікалаеве і адрапартавалі аб праведзенай рабоце. Усе тры дамы пафарбаваны і выглядаюць як новенькія. Жыхары задаволены.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *