В КУСГП «Сиротинский ведут реконструкцию телятника на ферме Земцы

Сельское хозяйство

 

На ферме Зямцы КУСГП «Сіроцінскі« працягваецца рэканструкцыя былога цялятніка, якая распачата яшчэ ў ліпені.

   У пазамінулым годзе на гэтай ферме стаялі цяляты. А вось летась памяшканне было незапатрабаванае, бо знаходзілася ў аварыйным стане.  І калі ў гаспадарцы вырашылі пашыраць пагалоўе жывёлы, то падлічылі, што рэканструяваць старое, але яшчэ даволі моцнае памяшканне будзе дзешавей, чым пабудаваць новае.

«У Зямцах будзе цялятнік на дзвесце галоў, – кажа дырэктар сельгаспрадпрыемства Мікалай Прыгодзіч, якога разам з загадчыкам склада гаспадаркі Леанідам Кавалёвым сустракаем на ферме. – З аднаго боку памяшкання размесцім цёлак да пакрыцця, з другога – пасля пакрыцця. Жывёла будзе ўтрымлівацца на глыбокай падсцілцы, гэта значыць, сэканомім грошы на электраэнергіі, якая была б неабходна ў выпадку работы гноетранспарцёраў.  Рэканструкцыяй займаюцца трое будаўнікоў на чале з індывідуальным прадпрымальнікам з Віцебска Мікалаем Мавіляну. Хлопцы правераныя,  рабілі нядаўна рэканструкцыю  на ферме ААТ “Ляжні”, і іх работай засталіся задаволеныя».

Па падліках эканамістаў гаспадаркі, рэканструкцыя фермы Зямцы абыдзецца ў 37 тысяч рублёў. На днях тут зробяць апошнія штрыхі рамонту, і паставяць сюды дзвесце цялушак .

Полный вариант статьи читайте в газет «Герой працы» №84 от 01.11.2022.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *