Призёрами областных соревнований стали обольские борцы и шумилинские биатлонисты

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Віцебску прайшоў традыцыйны турнір па грэка-рымскай барацьбе, прысвечаны памяці А. Гараўца.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел і обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка. Першае месца ў вагавой катэгорыі 59 кг заваяваў Уладзіслаў Грачухін, другімі на турніры сталі Мікіта Малашэнка (35 кг), Ягор Ганушчанка (38 кг) і Аляксандр Храмцоў (47 кг), трэцяе месца ў вагавой катэгорыі 53 кг у Вадзіма Грачухіна. А Пётр Ганушчанка атрымаў спецыяльны прыз “Трэнер, у якога больш за ўсіх фіналістаў”. Малайцы!
Біятлон
Віцебск прымаў удзельнікаў абласнога першынства па біятлоне.
За перамогу змагаліся і юныя біятланісты, якіх трэніруе Генадзь Салапаеў. Кацярына Маслюкова стала пераможцай у “гладкай” гонцы на 2 км, а Вольга Гаўрылкіна ў гэтай жа гонцы на трэцім месцы. Уладзіслаў Васільеў у “гладкай” гонцы стаў другім, прычым адстаў ад пераможцы на адну секунду. Кірыл Цюрын браў старт у трох гонках. У яго перамога ў “гладкай” гонцы на 5 км і чацвёртыя месцы ў спрынце і гонцы.
Аляксандр Шэдзько.
Надрукавана ў №24 ад 23.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *