Как получить арендное жильё в Шумилино и в районе

Молодёжь Общество

Хачу арэндную кватэру!

Фото носит иллюстративный характер.

Арэнднае жыллё ў Шуміліне карыстаецца попытам. Як паведаміла намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Карпава, з пачатку года  ў арэнду здадзена 29 кватэр.

 

«Каб атрымаць арэнднае жыллё, вам неабходна  перыядычна  заходзіць на сайт Шумілінскага райвыканкама (http://shumilino.vitebsk-region.gov.by/ru/)  у раздзел «Арэнднае жыллё», – расказвае Ірына Карпава. – Як толькі ў раздзеле з’явілася кватэра у патрэбным вам мікрараёне, неабходна прыйсці ў «Адно акно» райвыканкама. Спецыялісты пакажуць вам стан кватэры, і калі ён вас задавальняе, трэба напісаць заяву на атрыманне жылля. Пасля таго, як пройдзе 15 дзён з моманту выстаўлення кватэры, вам дадуць канчатковае рашэнне».

Практыка паказвае, што на адну арэндную кватэру прэтэндуюць 1-2 чалавекі.  Як адзначае Ірына Карпава, перавага аддаецца заяўніку, які стаіць на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Арэнднае жыллё на сайце з’яўляецца перыядычна. Яно можа быць у любым мікрараёне Шуміліна, рознай плошчы. «Звычайна выстаўляюцца адна-дзве кватэры, – расказвае намеснік начальніка аддзела. – Хаця летась, калі здалі новы дом на Брыкеце, выставілі каля 20. І кожная знайшла свайго гаспадара. У першую чаргу разышліся аднапакаёўкі».

Аналагічная працэдура атрымання арэнднага жылля і на сяле. Але там трэба звяртацца ў мясцовы сельвыканкам. На раніцу 21 лістапада на сайце прапаноўваліся тры варыянты арэнднага жылля.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *