Шумилинская ГАИ провела акцию «Безопасность детей на дорогах зависит от взрослых»

Безопасность

“Зрабі паездку бяспечнай”
З 19 па 26 сакавіка супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзілі прафілактычную акцыю “Зрабі паездку бяспечнай”, а з 16 па 26 сакавіка ў раёне прайшла акцыя “Бяспека дзяцей на дарогах залежыць ад дарослых”.
У ходзе акцый праводзіліся прафілактычныя рэйды па дарогах раёна. Асаблівая ўвага ўдзялялася захаванню Правілаў дарожнага руху. Супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы дзяжурылі на перакрыжаваннях дарог Сіпко-Кароткіна і Дубасарскага-40 гадоў Кастрычніка. Былі выяўлены тры вадзіцелі, якія не прапусцілі пешаходаў праз пешаходны пераход. Такім парушальнікам дарожнага руху прыйшлося заплаціць штраф у памеры ад адной да пяці базавых велічынь.
У час правядзення прафілактычнай акцыі “Зрабі паездку бяспечнай” у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ трапілі два нецвярозыя пешаходы (у Сіроціне і Мікалаёве), якія ішлі па праезнай частцы ў цёмны час сутак без флікера. Ім пагражае штраф ад трох да пяці базавых велічынь. Яшчэ адзін вясковец цвярозы ішоў пасярод дарогі, святловяртальнымі элементамі таксама не быў пазначаны. Мужчыну пагражае штраф ад адной да трох базавых велічынь.
На аўтадарозе Р-20 ля Язвіна быў спынены нецвярозы мужчына, які ехаў на кані, запрэжаным у калёсы. Ваз-ніцы прыйдзецца заплаціць штраф памерам у тры базавыя велічыні.
М. ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №25 ад 27.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *