Редакция возобновила «горячую линию» по понедельникам

Общество

Рэдакцыя газеты аднавіла правядзенне «гарачай лініі». У мінулы панядзелак нам тэлефанавалі з падзякамі, просьбамі, пажаданнямі і праблемнымі пытаннямі.

Жыхарцы Обалі Людміле Слышанковай так спадабаўся канцэрт у мясцовым Доме культуры, які прайшоў 3 снежня да Міжнароднага дня інвалідаў, што яна вырашыла падзяліцца ўражаннямі з рэдакцыяй. «Хочацца падзякаваць за цікавую праграму работнікам нашага Дома культуры, сама-дзейным артыстам і ўсім тым, хто стварыў для нас душэўнае і цёплае свята», – расказала Людміла Генадзьеўна.
Ад імя жыхароў аграгарадка Слабада ў рэдакцыю тэлефанаваў Васіль Якаўлеў: «Хачу выказаць словы шчырай удзячнасці старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалаю Будневічу, кіраўніцтву УП ЖКГ, а таксама работнікам падраздзялення “Сіроцінскае” за станоўчае вырашэнне праблемы: па шматлікіх просьбах абгарадзілі грамадзянскія могілкі Слабада-1. У лістападзе прывезлі жалезабетонную агароджу і ўстанавілі яе. Цяпер могілкі, якія размешчаны ў цэнтры населенага пункта, маюць прывабны выгляд».
З вёскі Шыліна ў рэдакцыю звярнуліся з праблемамі. «Апошні раз грошы за здадзенае малако мы атрымлівалі ў лістападзе за першую дэкаду кастрычніка, не выплачваюць надбаўку за малако», – расказала Вольга Кляцкова.
«Запазычанасць па выплаце малочных грошай утварылася з-за складанага фінансавага становішча прадпрыемства, – паведаміў рэдакцыі генеральны дырэктар Полацкага малочнага камбіната Уладзімір Сафронаў. – Паступова будзем ліквідаваць запазычанасць. На днях выплачваем грошы за кастрычнік, да канца года – астатнія».
Сітуацыю з выплатай надбавак патлумачыла дырэктар КУСГП «Ульскі» Валянціна Лабейка: «У Шыліне і яшчэ некаторых вёсках збірае малако з прыватных падворкаў Полацкі малочны камбінат. Наша сельгаспрадпрыемства абавязалі выплачваць надбаўкі. Справу ўскладняе тое, што рахункі прадпрыемства былі арыштаваныя, таму выплаты і не вяліся. На гэтым і наступным тыднях будзем выпраўляць сітуацыю».
Ірына Абрамовіч з в. Вялікія Ляжні патэлефанавала з просьбай растлумачыць, ці праўда, што зачыняюць Светласельскую амбулаторыю. Каментарый па гэтым пытанні ад галоўнага ўрача ЦРБ будзе надрукаваны ў наступным нумары газеты.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *