Депутаты Шумилинского районного Совета приняли решение о материальной помощи многодетным семьям

Общество Семья

На  сшыткі  і  адзенне  да  школы

На сесіі раённага Савета дэпутатаў прынята рашэнне падтрымаць да 2020-2021 навучальнага года сем’і, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей.

«Гэта будзе аднаразовая матэрыяльная дапамога і атрымаць яе можа сям’я на кожнага вучня, які вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні сярэдняй адукацыі), зарэгістраванага па месцы жыхарства (месцы знаходжання) ў Шумілінскім раёне, – расказала падрабязнасці загадчыца аддзялення Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Юрчанкова. – Памер дапамогі складзе да 30% бюджэту пражытачнага мінімуму, які будзе дзейнічаць на 1 жніўня 2020 года».  На сённяшні дзень выплата роўная 70 руб.

Заявы ад грамадзян на выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі прымае ТЦСАН (г. п. Шуміліна, вул. Юбілейная, д. 8, каб. №17) да 31 жніўня ўключна. Пры падачы заявы неабходна прадаставіць даведкі з навучальнай установы на кожнага вучня, даведку аб саставе сям’і, пашпарт заяўніка.

Выплата аднаразовай дапамогі будзе ажыццяўляцца на карт-рахунак заяўніка.

Як зазначылі ў цэнтры, на дзяржаўную падтрымку ў выглядзе адраснай дапамогі могуць таксама разлічваць малазабяспечаныя сем’і, сем’і з дзецьмі-інвалідамі альбо з бацькамі-інвалідамі. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 4-53-22.

Па падліках упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, дадзеная дапамога будзе аказана 190 сем’ям, у якіх выхоўваецца амаль 350 дзяцей школьнага ўзросту. З раённага бюджэту на гэтыя мэты выдаткавана больш за 26 тыс. руб.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *