Можно ли в Шумилино купить санки?

Общество Экономика

Шуфлі ёсць, а лыж няма

 Зімой з’яўляецца попыт на спецыфічныя, сезонныя, менавіта зімовыя, тавары: шуфлі, для расчысткі снегу, а таксама санкі, канькі, лыжы. Ці можна гэтыя тавары набыць у Шуміліне, высвятляла карэспандэнт раённай газеты.

Адразу заўважым, што да завей і сумётаў падрыхтаваліся многія магазіны. Снегавыя шуфлі можна купіць у «Караване», «Метане», магазінах «Твой эксперт», «Удача», «Дамавёнак», «Гаспадар». Цэны розныя, самую танную шуфлю за 9 руб. 59 капеек  мы знайшлі ў «Метане». Тут жа прадаваўся і так званы «оцинкованный движок» шырынёй амаль 43 см за 36 рублёў.

Санкі-лядзянкі двух відаў нам прапанавалі купіць у магазіне «Фікс-прайс» – па 9 і 12 рублёў, у «Тры цаны» – па 11, 90 рублёў, на днях абяцалі завезці лядзянкі і ў «Дамавёнак». У магазіне «Удача» меліся ў продажы санкі для рыбакоў чатырох відаў.

Цюбінгі мы знайшлі толькі ў адным шумілінскім магазіне –  двух відаў іх прадавалі ў «Ёршыку» па 63 і 89 рублёў. А танныя (па 12 рублёў) умомант разабралі ў «Фікс-прайсе», расказалі прадаўцы.

Што тычыцца класічных дзіцячых санак, а таксама лыж і канькоў, то яны не прадаюцца ні ў адным з шумілінскіх магазінаў. «Такі тавар нам не завозяць», – пачулі мы ад прадаўцоў.  А вось у «Метане» нам не адмовілі і прапанавалі прывезці па заказе санкі за 85 рублёў, канькі за 99 руб. і лыжы за 77-100 руб. У магазіне «Твой эксперт» таксама прымаюць заяўкі на гэты тавар, але сёлета жадаючых яшчэ не было.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *