Вопросы информационной безопасности, а также актуальные вопросы жизнедеятельности обсудили на встречах в трудовых коллективах района

Главное Общество Президент

15 снежня старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч у рамках адзінага дня інфармавання правёў сустрэчу з калектывам райветстанцыі.

– Тэма інфармацыйнай бяспекі, якая вынесена на дзень інфармавання, тычыцца літаральна кожнага, – падкрэсліў старшыня райсавета. – Вы бачыце, што адбываецца ў свеце, якая інфармацыйная вайна вядзецца супраць Беларусі і яе саюзніка – Расіі. Яна ідзе з розных напрамкаў. На гэтую вайну штодзень ідуць мільёны долараў. Гэта прымушае дзяржаву рабіць пэўныя захады па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі: уводзяцца абмежаванні, забарона на доступ да сайтаў, акаўнтаў сацыяльных сетак, якія носяць экстрэмісцкі характар, распаўсюджваюць хлусню, праводзяць правакацыі супраць Беларусі. Каб не стаць ахвярай гэтай вайны, не трапіць пад уплыў ілжывай інфармацыі, не панесці адказнасць за яе прагляд і распаўсюджванне, трэба захоўваць элементарныя меры інфармацыйнай бяспекі: не падпісвацца на падобныя сайты і групы, лепш пазбягаць доступу да падобнай інфармацыі наогул.

Лічбавыя тэхналогіі зараз праніклі ў многія бакі нашага жыцця, а значыць і пытанні інфармацыйнай бяспекі таксама маюць больш шырокія рамкі і тычацца не толькі доступу да інфармацыі. Беражыце доступ да асабістых дадзеных пра сябе: пашпартныя дадзеныя, нумары і пін-коды банкаўскіх картак і рахункаў – гэтую інфармацыю нельга даваць нікому, тым больш невядомым асобам праз сацыяльныя сеткі і месенджары, – звярнуўся Мікалай Будневіч да прысутных. – Махляры ўвесь час удасканальваюць крымінальную дзейнасць і выманьваюць грошы ў людзей, адкрываюць крэдыты, за якія прыходзіцца разлічвацца. Будзьце абачлівыя!

Старшыня раённага Савета дэпутатаў таксама засяродзіў увагу на традыцыйных зімовых тэмах: пажарная бяспека, выкарыстанне піратэхнікі, паводзіны на лёдзе, катанне з горак на санках і цюбінгах, кантроль  за дзецьмі. Выкананне бяспечных паводзін захавае здароўе і жыццё.

М. А. Будневіч адказаў на пытанні работнікаў ветстанцыі, якія тычыліся гандлёвага абслугоўвання, кантролю за ростам цэн на асобныя тавары, разлікаў за здадзеныя вясковым насельніцтвам малако і цялят, іншыя пытанні.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык у рамках адзінага дня інфармавання правёў сустрэчу з калектывам аддзела па аказанні страхавых паслуг па Шумілінскім раёне прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Віцебскім раёне і абмеркаваў актуальныя пытанні.

Кіраўнік раёна таксама цікавіўся, якія віды страхавання найбольш папулярныя і запатрабаваныя, з якімі вынікамі і паказчыкамі заканчваюць год шумілінскія страхавыя работнікі, якія задачы ставяць на 2023.

Алена КАРПУШЭНКА.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *