Подворный обход в Ловжанском сельсовете: большинство вопросов решены

Актуалии Официально

Па пытаннях жыхароў Лаўжанскага сельсавета
У лютым прайшоў Дзень работы з насельніцтвам і падворны абход у Лаўжанскім сельсавеце. Пытанні, з якімі жыхары звярталіся да прадстаўнікоў раённай улады і раённых службаў, знаходзяцца на кантролі, многія з іх знайшлі станоўчае рашэнне.
Адрамантаваны ўваходныя дзверы ў пад’ездах жылога дома № 1 па вул. Залужскай у вёсцы Добрына. Наладжана работа радыё ў вёсках Спаскае (звярталася М. Д. Магучая) і  Станіславова (Л. Л. Зянькова). Каля вёскі Слабада падрыхтавана пляцоўка для закупу дроў жыхарамі вёскі Пабеда.
Завезены дровы адзінока пражываючай В. Ф. Зайцавай у вёсцы Юрава.
Арганізавана падворная дастаўка пошты па вёсцы Губіца. Заменена фотарэле ў вёсцы Абалонне, а таксама няспраўныя лямпы вулічнага асвятлення па вуліцах Міру, Школьнай, Дружбы, Ласкунова ў аграгарадку Мікіціха.
Вырашана пытанне па заезду аўтамагазіна па серадах у вёску Абалонне, дзе пражывае адзін чалавек.
За вясенні перыяд бягучага года плануецца выканаць наступныя работы: абмежаваць доступ у пустуючыя кватэры шматкватэрных дамоў па вул. Маладзёжнай і Залужскай у вёсцы Добрына; адрамантаваць водаразборныя калонкі ў вёсках Бываліна і Спаскае; зрабіць рамонт вонкавых міжпанельных швоў кватэры № 3 дома № 4 па вул. Шасейнай, а таксама кватэры № 1 дома № 2а па вул. Юбілейнай у аграгарадку Мікіціха; адрамантаваць дах у доме № 15 па вул. Цэнтральнай у Мікіцісе; правесці абследаванне тэхнічнага стану фундаментаў дамоў №№ 7,8 па вул. Дружбы ў аграгарадку Мікіціха; ухіліць прычыны перапаўнення каналізацыйных калодзежаў па вул. Дальняй, Дружбы, Міру, Палявой, Новай у аграгарадку Мікіціха; спланаваць тэрыторыю ўзжоўж канала па вул. Палявой у Мікіцісе; адрамантаваць участак дарогі па перакрыжаванні вуліц Дальняй і Дружбы ў аграгарадку Мікіціха; правесці работы па рамонце прыдамавых тэрыторый каля дамоў 1—8 па вул. Ласкунова ў аграгарадку Мікіціха.
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.
Надрукавана ў №25 ад 27.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *