Взыскание алиментов по суду

Закон

Выканаўчы дакумент па аліментах
Атрыманыя юрыдычнымі асобамі выканаўчыя дакументы для спагнання аліментаў рэгіструюцца не пазней наступнага дня іх паступлення і  перадаюцца ў бухгалтэрыю адказнай асобе пад роспіс. Бухгалтэрыя рэгіструе выканаўчыя дакументы ў спецыяльным журнале ці картатэцы і ў 3-х дзённы тэрмін паведамляе судоваму выканаўцу пра паступленне выканаўчага дакумента шляхам накіравання зваротнага паведамлення. Калі адрас асобы, на карысць якой спаганяюцца аліменты, невядомы, то ўтрыманыя сумы пераводзяцца на дэпазітны рахунак суда.
Пры звальненні даўжніка з работы неабходна ў 3-х дзённы тэрмін вярнуць выканаўчы дакумент, завераны пячаткай, раённаму суду па месцы знаходжання прадпрыемства. Выканаўчы ліст павінен утрымліваць звесткі пра ўтрыманні, пра рэшткі доўгу і новае месца работы, калі яно вядома.
Выканаўчы ліст, па якім поўнасцю спагнаны доўг, вяртаецца юрыдычнай асобай ці грамадзянінам у суд, з адзнакай кіраўніка ці галоўнага (старшага) бухгалтара аб поўным спагнанні з указаннем утрыманай сумы.
За невыкананне патрабаванняў судовых выканаўцаў аб звароце спагнання на грашовыя сродкі даўжніка, што знаходзяцца ў іншых асоб, за непрадастаўленне звестак пра зарплату даўжніка без уважлівых прычын прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь.
А. ЯСТРАБАВА, судовы выканаўца суда Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №26 ад 30.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *