Более 100 детей со всего района собрала районная благотворительная ёлка в Шумилино

Главное Общество

Дэтэктыўныя прыгоды на навагодняй ёлцы

28 снежня ля раённага цэнтра культуры было шмат жоўтых аўтобусаў з надпісам “Дзеці”. На дабрачынную ёлку з устаноў адукацыі раёна сабралася больш за 100 дзяцей з мнагадзетных, малазабяспечаных сямей, іншых сямей, якія знаходзяцца ў складаных жыццёвых абставінах.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава шчыра павіншавала дзяцей з Новым годам і Калядамі, пажадала бадзёрасці, здароўя, сяброўства, радасці і шчасця. «Мы ганарымся поспехамі нашых дзяцей. Мы ганарымся вучнямі, якія закончылі школу з залатым медалём і паспяхова паступілі  ва ўніверсітэты і акадэміі. Мы ганарымся дзецьмі, якія на працягу года дасягнулі вынікаў у музыцы, танцах, спорце,  вучобе і даследчай дзейнасці – усе яны атрымалі прэмію раённага выканаўчага камітэта. І гэта сапраўдныя цуды, якія і вы можаце стварыць сваім розумам і сваімі рукамі. Гэтыя цуды, створаныя вашымі сябрамі, усяляюць упэўненасць у сваіх сілах, дапамагаюць стаць на прыступак лепш, вышэй і вам. Цуды, створаныя нашымі дзецьмі, зараджаюць энергіяй, радасцю і гонарам і дарослых», — адзначыла Ірына Шалахава.

У святочнай праграме дзяцей чакаў спектакль-казка «Зачараваная Снягурка» народнага тэатра раённага цэнтра культуры і дэтэктыўныя прыгоды вакол навагодняй ёлкі, падрыхтаваныя работнікамі раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Дзеці ахвотна ўключаліся  ў гульні, танцы, дапамагалі казачным героям змагацца са зладзеямі, ратавалі Дзеда Мароза і яго падарункі. А самым галоўным падарункам сталі радасныя ўсмешкі і шчасце ў дзіцячых вачах.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *