Зимнее многоборье «Здоровье: победили Обольская СШ и Мишневичская БШ

Образование Спорт, туризм

Каля 75 юных спартсменаў узялі ўдзел у зімовым мнагабор’і  «Здароўе», якое прайшло 19-20 студзеня ў Шуміліне. Праграму спаборніцтваў уключалі  стральба з пнеўматычнай зброі, скачкі ў даўжыню з месца, падцягванне для хлопцаў і згібанне/разгібанне рук ва ўпоры лежачы для дзяўчат. З-за ўмоў надвор’я быў адменены чацвёрты від мнагабор’я – лыжныя гонкі. За перамогу змагаліся дзяўчаты і хлопцы з 5-11 класаў.

Многія настаўнікі фізкультуры робяць стаўку менавіта на мнагабор’е «Здароўе», бо гэтыя старты падрабуюць разнабаковай фізічнай падрыхтоўкі. Як вынік, упартая барацьба была як сярод гарадскіх школ, так і сельскіх. Юныя спартсмены паказвалі добрыя вынікі, у некаторых відах праграмы паміж удзельнікамі былі мінімальныя разрывы.

З найлепшага боку ў мнагабор’і праявілі сябе Данііл Кляцкоў (Обальская СШ) і Ганна Новікава (Мікіціхінская СШ), Артур Швейкус (Слабадская школа) і Вікторыя Іспянькова (Шумілінская СШ №1), Мацвей Цітоў і Ангеліна Іванова (абодва з СШ №1), Васіль Малашэнка (Обальская СШ) і Алеся Васілеўская (Мікіціхінская СШ), Андрэй Лукьянаў (Обальская СШ) і Юлія Вярышка (Шумілінская СШ №1), Уладзіслаў Бяржанін і Кацярына Лінкевіч (абодва з Шумілінскай СШ №1), Арцём Іспянькоў і Дар’я Бабарэнь (абодва з Шумілінскай СШ №1).

У камандным заліку сярод гарадскіх школ перамагла Обальская СШ (настаўнікі фізкультуры В. А. Гусакоў, П. В. Ганушчанка), сярод сельскіх школ першае месца ў Мішневіцкай школы (Б. М. Ільясевіч), другое – у Мікіціхінскай СШ (А. Я. Асташонак), трэцяе – у Слабадской школе (У. А. Кучко).

Па выніках спаборніцтваў сфармівана зборная раёна для ўдзелу ў абласным зімовым мнагабор’і «Здароўе».

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *